акумуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для накаплення энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання.

Электрычны а.

|| прым. акумуля́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акумуля́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акумуля́тар акумуля́тары
Р. акумуля́тара акумуля́тараў
Д. акумуля́тару акумуля́тарам
В. акумуля́тар акумуля́тары
Т. акумуля́тарам акумуля́тарамі
М. акумуля́тары акумуля́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акумуля́тар м. аккумуля́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акумуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для накаплення энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання. Акумулятар сонечнай энергіі.

[Лац. accumulator — збіральнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКУМУЛЯ́ТАР,

прыстасаванне для назапашвання (акумуляцыі) энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць акумулятары: гідраўлічныя, механічныя (інерцыйныя), паравыя, пнеўматычныя, цеплавыя, электрычныя.

Гідраўлічны акумулятар назапашвае энергію рабочай вадкасці, што знаходзіцца пад ціскам. Выкарыстоўваецца для выраўноўвання ціску і расходу вадкасці ці газу з рэзкапераменнай нагрузкай. Бываюць гру́завыя, спружынныя, з пругкім корпусам, а таксама пнеўмагідраакумулятары поршневыя, мембранныя, балонныя. Інерцыйны акумулятар звычайна складаецца з масіўнага махавіка, вала, падшыпнікаў і кажуха. Мае мінім. страты энергіі на трэнне і супраціўленне паветра. Выкарыстоўваецца ў ветраэл. станцыях для выраўноўвання абаротаў генератара, прывода аўтаматрыс і аўтобусаў (гіробусаў), у прэсавым абсталяванні і інш. Паравы акумулятар — стальны бак, у якім назапашваецца адпрацаваная ў розных паравых машынах (напр., у паравым молаце) пара без змены агрэгатнага стану, якая затым расходуецца на тэхнал. мэты (напр., у сушыльных і прапарачных камерах) ці ў сан.-тэхн. прыстасаваннях (падагравальніках, цеплаабменніках і інш.). Пнеўматычны акумулятар — рэзервуар са сціснутым паветрам (ці інш. газам), падключаны да паветравода і абсталяваны засцерагальным клапанам, які рэгулюецца на зададзены гранічны ціск. Выкарыстоўваецца ў пнеўматычных сетках для выраўноўвання рабочага ціску і інш. Цеплавыя акумулятары (пастаяннага і пераменнага ціску) — пераважна паравадзяныя, назапашваюць цеплату ў цепласілавых устаноўках. Служаць для выраўноўвання цеплавых і сілавых нагрузак і недапушчэння перабояў у забеспячэнні парай прамысл. установак. Найб. пашыраны электрычны акумулятар.

Гідраўлічны акумулятар: а — гру́завы; б — балонны; 1 — рэзервуар; 2 — поршань; 3 — груз; 4 — балоны са сціснутым паветрам.

т. 1, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Акумулятар 1/209; 3/62; 4/396

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

акумуля́тар м. тэх. Akkumulátor m -s, -tóren, (Áuto)batteríe f -, -ri¦en, Ákku m -s, -s (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акумуля́тар

(лац. accumulator = збіральнік)

прыбор для назапашвання энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акумуля́тар

(лац. accumulator = збіральнік)

прыбор для назапашвання энергіі з мэтай далейшага як выкарыстання (напр. электрычны а., гідраўлічны а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

мі́ні-акумуля́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-акумуля́тар мі́ні-акумуля́тары
Р. мі́ні-акумуля́тара мі́ні-акумуля́тараў
Д. мі́ні-акумуля́тару мі́ні-акумуля́тарам
В. мі́ні-акумуля́тар мі́ні-акумуля́тары
Т. мі́ні-акумуля́тарам мі́ні-акумуля́тарамі
М. мі́ні-акумуля́тары мі́ні-акумуля́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)