актыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто належыць да актыву¹, дзейны член якога-н. калектыву.

|| ж. актыві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. актыві́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

актыві́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. актыві́ст актыві́сты
Р. актыві́ста актыві́стаў
Д. актыві́сту актыві́стам
В. актыві́ста актыві́стаў
Т. актыві́стам актыві́стамі
М. актыві́сце актыві́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

актыві́ст м. активи́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

актыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Актыўны член якога‑н. калектыву; грамадою работнік. [Бацька], даваенны калгасны актывіст, перадавы ў вобласці жывёлавод, загінуў у партызанах. Кавалёў. [Ніна] з працавітай сям’і: ведаю бацьку яе, актывіста з суседняй вёскі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

актыві́ст м. Aktivist [-´vıst] m -en, -en, Funktionär m -s, -e; aktíves [-´vəs] Mítglied

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

актыві́ст

(рус. активист, ад лац. activus = дзейны)

актыўны член якога-н. калектыву; грамадскі работнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

активи́ст актыві́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

militant​1 [ˈmɪlɪtənt] n. актыві́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

актыві́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да актывіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

activist [ˈæktɪvɪst] n. актыві́ст, дзе́яч;

a human rights activist праваабаро́нца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)