актапо́ды

(н.-лац. octopoda, ад гр. okto = восем + pus, podos = нага)

атрад марскіх драпежных галаваногіх малюскаў (цэфалаподаў) з мешкападобным целам і размешчанымі на галаве васьмю шчупальцамі; васьміногі, спруты (параўн. дэкаподы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

актапо́д

‘васьміног’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. актапо́д актапо́ды
Р. актапо́да актапо́даў
Д. актапо́ду актапо́дам
В. актапо́да актапо́даў
Т. актапо́дам актапо́дамі
М. актапо́дзе актапо́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэкапо́ды

(ад дэка- + -поды)

1) дзесяціногія ракападобныя (крэветка, краб, амар, лангуст);

2) атрад марскіх драпежных галаваногіх малюскаў (цэфалаподаў) з мешкападобным целам і размешчанымі на галаве дзесяццю шчупальцамі (сепія, кальмар), параўн. актаподы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэфалапо́ды

(н.-лац. cephalopoda, ад гр. kephale = галава + pus, podos = нага)

клас марскіх драпежных малюскаў; уключае падкласы чатырохжаберных (наўтылус) і двухжаберных (актаподы і дэкаподы); арганізмы з целам, прыкметна раздзеленым на тулава і буйную галаву, на якой у большасці размешчана восем шчупальцаў; галаваногія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)