аксія́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
аксія́льны |
аксія́льная |
аксія́льнае |
аксія́льныя |
| Р. |
аксія́льнага |
аксія́льнай аксія́льнае |
аксія́льнага |
аксія́льных |
| Д. |
аксія́льнаму |
аксія́льнай |
аксія́льнаму |
аксія́льным |
| В. |
аксія́льны (неадуш.) аксія́льнага (адуш.) |
аксія́льную |
аксія́льнае |
аксія́льныя (неадуш.) аксія́льных (адуш.) |
| Т. |
аксія́льным |
аксія́льнай аксія́льнаю |
аксія́льным |
аксія́льнымі |
| М. |
аксія́льным |
аксія́льнай |
аксія́льным |
аксія́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аксія́льны
(ад лац. axis = вось)
восевы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
параксія́льны
(ад пара- + аксіяльны)
прывосевы, які мае аднолькавы напрамак з воссю (напр. п. пучок праменяў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАМП’Ю́ТЭРНАЯ ТАМАГРА́ФІЯ,
метад рэнтгеналагічнага даследавання, пры якім атрымліваюць аксіяльны (папярочны) «зрэз» цела пацыента шляхам апрацоўкі праз ЭВМ даных пра паглынальную здольнасць тканак пры праходжанні праз іх кругавога сканіруючага пучка рэнтгенаўскіх прамянёў. Мае высокую кантрастную здольнасць, што дазваляе дыферэнцыраваць тканкі з розніцай шчыльнасці ў межах 0,5—2%. Метад заснаваны на вымярэнні паказчыкаў аслаблення. Шкала шчыльнасці — ад -1000 (паветра) да +1000 (косці) умоўных адзінак; таўшчыня зрэзаў пры К.т. 2—10 мм. Адзінку вымярэння К.т. — аслабленне — наз. адзінкай Хаўнсфілда. За распрацоўку і выкарыстанне К.т. амер. вучоны А.Кормак і англ. вучоны Г.Хаўнсфілд у 1979 атрымалі Нобелеўскую прэмію.
К.т. — метад удакладнення дыягназу (выяўленне пухлін, кіст, паразітарных пашкоджанняў, змен пасля запаленняў і траўм, заган развіцця, дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў і інш.) у галаўным мозгу, прыдаткавых пазухах носа, арбітах, пазваночніку і спінным мозгу, органах грудной клеткі, брушной поласці, малога таза, касцях і мяккіх тканках. Дапамагае вызначыць лакалізацыю і велічыню паталаг. працэсу, дынаміку развіцця хваробы і вынікі лячэння, месца і аб’ём для хірург. ўмяшання, для тапаметрыі пры прамянёвай тэрапіі і інш. К.т. робяць тамографамі. Існуе К.Т., заснаваная на эфекце ядзерна-магн. рэзанансу, пазітронная.
Л.Л.Аўдзей.
т. 7, с. 539
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)