АКСАМІ́ТНАЕ ДРЭ́ВА,

гл. Аксаміт.

т. 1, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аксамі́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аксамі́тны аксамі́тная аксамі́тнае аксамі́тныя
Р. аксамі́тнага аксамі́тнай
аксамі́тнае
аксамі́тнага аксамі́тных
Д. аксамі́тнаму аксамі́тнай аксамі́тнаму аксамі́тным
В. аксамі́тны (неадуш.)
аксамі́тнага (адуш.)
аксамі́тную аксамі́тнае аксамі́тныя (неадуш.)
аксамі́тных (адуш.)
Т. аксамі́тным аксамі́тнай
аксамі́тнаю
аксамі́тным аксамі́тнымі
М. аксамі́тным аксамі́тнай аксамі́тным аксамі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АКСАМІ́Т, аксамітнае дрэва (Phellodendron),

род дрэў сям. рутавых. Вядома 10 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. Найб. вядомы аксаміт амурскі (P. amurense), аксаміт кітайскі (P. chinense), аксаміт японскі (P. japonicum). На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. інтрадукаваны аксаміт амурскі, або амурскае коркавае дрэва. З 1930—40-х г. уводзіцца ў лясныя культуры. Прыдатны для вырошчвання на Беларусі, акрамя паўн. раёнаў.

Выш. 20—30 м. Ствол таўшчынёй да 80 см, укрыты слоем корку (да 7 см), які можна час ад часу здымаць. Лісце супраціўнае, чаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-зялёныя, дыям. да 1 см. Плады — чорныя мясістыя ягадападобныя касцянкі з непрыемным пахам. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Меданос. Выкарыстоўваецца на прамысл. мэты (корак, фарба, таніды, каштоўная драўніна) і як дэкар. расліна.

Аксаміт кітайскі.

т. 1, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пла́тье ср.

1. (одежда вообще) адзе́нне, -ння ср.; адзе́жа, -жы ж.; (верхнее) во́пратка, -кі ж.;

мно́го вся́кого пла́тья шмат уся́кага адзе́ння (уся́кай адзе́жы);

магази́н гото́вого пла́тья магазі́н гато́вага адзе́ння (гато́вай во́праткі);

шкаф для пла́тья ша́фа для адзе́жы;

ве́рхнее пла́тье ве́рхняя во́пратка;

вое́нное пла́тье вайско́вая во́пратка;

шта́тское пла́тье цыві́льная во́пратка;

2. (женское) суке́нка, -кі ж.; пла́цце, -ця ср.;

ба́рхатное пла́тье аксамі́тная суке́нка (аксамі́тнае пла́цце);

ле́тнее пла́тье ле́тняя суке́нка (ле́тняе пла́цце);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)