Акрылавая кіслата 1/197

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКРЫ́ЛАВАЯ КІСЛАТА́,

найпрасцейшая арганічная ненасычаная кіслата, CH2=CH-COOH. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 140,9 °C, шчыльн. 1,05·10​3 кг/м³, змешваецца з вадой, спіртамі, эфірамі. Аказвае каразійнае дзеянне, лёгка палімерызуецца (для працяглага захоўвання карыстаюцца інгібітарамі). Солі і эфіры акрылавай кіслаты наз. акрылатамі.

Атрымліваюць акісленнем прапілену: CH2=CH-CH3 + O2 → CH2=CH-COOH. Выкарыстоўваюць у вытв-сці іонаабменных смолаў, каўчукоў, эфіраў (гл. Поліакрылаты). Акрылавую кіслату і яе солі дабаўляюць у друкарскія фарбы, пасты і інш.

т. 1, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акри́ловый хим. акры́лавы;

акри́ловая кислота́ акры́лавая кіслата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акры́лавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акры́лавы акры́лавая акры́лавае акры́лавыя
Р. акры́лавага акры́лавай
акры́лавае
акры́лавага акры́лавых
Д. акры́лаваму акры́лавай акры́лаваму акры́лавым
В. акры́лавы (неадуш.)
акры́лавага (адуш.)
акры́лавую акры́лавае акры́лавыя (неадуш.)
акры́лавых (адуш.)
Т. акры́лавым акры́лавай
акры́лаваю
акры́лавым акры́лавымі
М. акры́лавым акры́лавай акры́лавым акры́лавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

acrylic acid

акры́лавая кіслата́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

acrylic1 [əˈkrɪlɪk] n.

1. акры́лавае валакно́

2. acrylic(s) акры́лавая фа́рба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

acrylic

[əˈkrɪlɪk]

1.

n.

акры́лік -у m., акры́лавая сынтэты́чная ма́са; акры́лавая ткані́на

2.

adj.

1) акры́лавы

2) атрыма́ны з акры́лавае кіслаты́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

алкі́дна-акры́лавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алкі́дна-акры́лавы алкі́дна-акры́лавая алкі́дна-акры́лавае алкі́дна-акры́лавыя
Р. алкі́дна-акры́лавага алкі́дна-акры́лавай
алкі́дна-акры́лавае
алкі́дна-акры́лавага алкі́дна-акры́лавых
Д. алкі́дна-акры́лаваму алкі́дна-акры́лавай алкі́дна-акры́лаваму алкі́дна-акры́лавым
В. алкі́дна-акры́лавы (неадуш.)
алкі́дна-акры́лавага (адуш.)
алкі́дна-акры́лавую алкі́дна-акры́лавае алкі́дна-акры́лавыя (неадуш.)
алкі́дна-акры́лавых (адуш.)
Т. алкі́дна-акры́лавым алкі́дна-акры́лавай
алкі́дна-акры́лаваю
алкі́дна-акры́лавым алкі́дна-акры́лавымі
М. алкі́дна-акры́лавым алкі́дна-акры́лавай алкі́дна-акры́лавым алкі́дна-акры́лавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

paint1 [peɪnt] n. фа́рба;

Wet paint! Асцярожна, пафарбавана! (надпіс);

as fresh as paint як но́венькі;

gloss/matt/acrylic paint бліску́чая/ма́тавая/акры́лавая фа́рба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)