ако́ўка гл. акаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ако́ўка ако́ўкі
Р. ако́ўкі ако́вак
Д. ако́ўцы ако́ўкам
В. ако́ўку ако́ўкі
Т. ако́ўкай
ако́ўкаю
ако́ўкамі
М. ако́ўцы ако́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ако́ўка ж. око́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ако́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, чым акаваны які‑н. прадмет. Жалезная акоўка прыклада звонка ляснула, і адразу на боты пырснула кроў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акава́ць, акую́, акуе́ш, акуе́; акуём, акуяце́, акую́ць; аку́й; акава́ны; зак., што і чым.

Абабіць металам.

А. скрыню жалезам.

А. бочку.

|| незак. ако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ако́ўванне, -я, н. і ако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. ако́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ошино́вка ако́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

око́вка ж.

1. ако́ўванне, -ння ср., ако́ўка, -кі ж.;

2. (то, что оковано) ако́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́гель, ‑я, м.

1. Жалезнае кольца, акоўка, якая служыць для ўмацавання мачтаў, сваяў або для сувязі іх састаўных частак.

2. Частка токапрыёмніка ў трамваі, тралейбусе, электрапоездзе, якая слізгае па кантактным провадзе.

[Гал. beugel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лядаўні́ца ’ложа ў сячкарні’ (Сцяшк.), ’жалезная акоўка скрынкі ў ручной сячкарні’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ля́да4. Аб суфіксе ‑аўніц‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 171–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

okucie

okuci|e

н. акоўка;

~a okienne — аконная арматура

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)