ако́рдавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ако́рдавы |
ако́рдавая |
ако́рдавае |
ако́рдавыя |
| Р. |
ако́рдавага |
ако́рдавай ако́рдавае |
ако́рдавага |
ако́рдавых |
| Д. |
ако́рдаваму |
ако́рдавай |
ако́рдаваму |
ако́рдавым |
| В. |
ако́рдавы (неадуш.) ако́рдавага (адуш.) |
ако́рдавую |
ако́рдавае |
ако́рдавыя (неадуш.) ако́рдавых (адуш.) |
| Т. |
ако́рдавым |
ако́рдавай ако́рдаваю |
ако́рдавым |
ако́рдавымі |
| М. |
ако́рдавым |
ако́рдавай |
ако́рдавым |
ако́рдавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ако́рдавы муз. акко́рдовый;
~вая му́зыка — акко́рдовая му́зыка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ако́рдавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да акорда. Акордавая музыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ако́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў рознай вышыні.
Узяць а. на баяне.
Заключны а. (таксама перан.: заключнае дзеянне).
|| прым. ако́рдавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акко́рдовый ако́рдавы;
акко́рдовая му́зыка ако́рдавая му́зыка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАМАФО́НІЯ
(ад гама... + грэч. phōnē гук, голас),
від шматгалосся, які вызначаецца падзелам галасоў на галоўны (мелодыя) і другарадныя (суправаджэнне). У гэтым прынцыповае адрозненне гамафоніі ад поліфаніі, дзе галасы раўназначныя. Сутнасць гамафоніі ў вылучэнні аднаго голасу як носьбіта асн. зместу муз. вобраза. Нязначная індывідуалізацыя галасоў суправаджэння спрыяе іх аб’яднанню часцей за ўсё як элементаў адзінага акордавага комплексу. Змена акордаў і акордавых комплексаў — спецыфічны фактар развіцця ў гамафонных формах, якое выяўляе ладава-гарманічныя функцыі асн. голасу і суправаджэння. Лінеарнае, інтанацыйнае, рытмічнае ўзбагачэнне галасоў суправаджэння прыводзіць да поліфанізацыі муз. фактуры, аднак вызначальнай прыкметай гамафоніі застаецца канцэнтрацыя муз. думкі ў адным голасе. Прынцыпы гамафоніі выкарыстоўваюць у розных жанрах і формах. У выніку разнастайных варыянтаў рытмічных суадносін паміж галасамі ўтвараюцца тыпы гамафоннай фактуры: акордавы, тып разгорнутай мелодыі з акордавым ці фігурацыйным суправаджэннем; поліфанізаваная гамафонія (спалучае энергію меладычных ліній з багаццем гамафоннай акордыкі і дынамізмам функцыянальных змен).
У Стараж. Грэцыі гамафонія абазначала выкананне мелодыі ва унісон ці ў актаву. У еўрап. прафес. музыцы яе станаўленне ў сучасным сэнсе звязана з эпохай Адраджэння (на Беларусі крышталізацыя гамафонных сродкаў выразна прасочваецца ў стылістыцы канта) У 17—18 ст. гамафонія — асн. муз. склад у оперы, араторыі, кантаце, інстр жанрах Творчасць венскіх класікаў (В.А.Моцарта, І.Гайдна, Л.Бетховена) сканцэнтравала найб. значныя і каштоўныя рысы гамафоніі. У 20 ст. побач з развіццём гамафоніі павялічылася цікавасць кампазітараў да поліфаніі.
Літ.:
Асафьев Б.В. Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1971;
Холопова В.Н. Фактура. М., 1979;
Тюлин Ю.Н. Учение о гармонии. 3 изд. М., 1966.
Т.А.Дубкова.
т. 5, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)