акліматызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

Прыстасавацца (прыстасоўвацца) да новага асяроддзя, новага клімату.

|| наз. акліматыза́цыя, -і, ж.

|| прым. акліматызацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акліматызава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акліматызу́юся акліматызу́емся
2-я ас. акліматызу́ешся акліматызу́ецеся
3-я ас. акліматызу́ецца акліматызу́юцца
Прошлы час
м. акліматызава́ўся акліматызава́ліся
ж. акліматызава́лася
н. акліматызава́лася
Загадны лад
2-я ас. акліматызу́йся акліматызу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час акліматызава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акліматызава́цца

1. сов. и несов. акклиматизи́роваться;

2. несов., страд. акклиматизи́роваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акліматызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак.

Прыстасавацца да іншага клімату. — Шчыра кажучы, — загаварыў стары пасля моцнай зацяжкі, — на Сахаліне так акліматызаваўся, што, здаецца, лепшага месца і няма. Сіняўскі. Некалькі год назад з лесагадавальніка «Мяшчэрская», што на Арлоўшчыне, была завезена і белая акацыя; яна тут добра акліматызавалася. «Звязда». // перан. Прывыкнуць да новых абставін, асяроддзя (пра чалавека). Разам з імі завіхаецца над талеркай незнаёмы, і адчувае сябе нібы сярод сваіх. Акліматызаваўся! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акліматызава́цца sich akklimatisíeren, sich éingewöhnen, héimisch wérden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акклиматизи́роваться

1. сов. и несов. акліматызава́цца;

2. страд. акліматызава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акліматызо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да акліматызавацца.

2. Зал. да акліматызоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

acclimatize

[əˈklaɪmətaɪz]

v.

акліматызава́ць; акліматызава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

acclimatize, BrE -ise [əˈklaɪmətaɪz] v. акліматызава́цца, акліматызо́ўвацца, прыстасо́ўвацца (да новых умоў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

aklimatyzować się

незак. акліматызавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)