акары́ны

(н.-лац. acarina, ад гр. akari = клешч)

група членістаногіх жывёл класа арахнідаў з шарападобным або прадаўгаватым целам даўжынёй ад 0.2 мм да 3 см, якая ў сусветнай фауне налічвае больш за 10 тысяч відаў; многія — паразіты, пераносчыкі ўзбуджальнікаў розных хвароб; кляшчы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ака́рына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ака́рына ака́рыны
Р. ака́рыны ака́рын
Д. ака́рыне ака́рынам
В. ака́рыну ака́рыны
Т. ака́рынай
ака́рынаю
ака́рынамі
М. ака́рыне ака́рынах

Іншыя варыянты: акары́на.

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акары́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. акары́на акары́ны
Р. акары́ны акары́н
Д. акары́не акары́нам
В. акары́ну акары́ны
Т. акары́най
акары́наю
акары́намі
М. акары́не акары́нах

Іншыя варыянты: ака́рына.

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АКАРЫ́НА

(італьян. ocarina літар. гусяня),

музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейтаў. Мае гліняны корпус авальнай формы, свістковае прыстасаванне, 8—10 ігравых адтулін. Створана ў 1860 італьян. майстрам Дж.Данацы, хутка пашырылася ў краінах Еўропы, у т. л. на Беларусі (нар. назвы «карына», «конік»). У адпаведнасці з бел. традыцыяй набыла цыліндрычную форму. Вырабляецца найчасцей уручную, пакрываецца палівай. Выкарыстоўваецца пастухамі для ігры сола, музыкантамі-аматарамі для суправаджэння спеваў.

І.Дз.Назіна.

Акарыны.

т. 1, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)