акапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Выкапаць і заняць акоп (акопы) для абароны ад варожага агню.

Салдаты акапаліся.

2. перан. Знайсці сабе зручны, спакойны прытулак (разм.).

|| незак. ако́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акапа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акапа́юся акапа́емся
2-я ас. акапа́ешся акапа́ецеся
3-я ас. акапа́ецца акапа́юцца
Прошлы час
м. акапа́ўся акапа́ліся
ж. акапа́лася
н. акапа́лася
Загадны лад
2-я ас. акапа́йся акапа́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час акапа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акапа́цца сов., прям., перен. окопа́ться;

ро́та ~па́лася — ро́та окопа́лась;

а. ў ты́леирон. окопа́ться в тылу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Выкапаць акопы, траншэі, земляныя шчыліны, зрабіць насыпы для абароны ад варожага агню. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць. Хомчанка. Вара.. зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі. Кулакоўскі. // перан. Знайсці сабе надзейны прытулак; надоўга асесці. А на хутары, паціху, Акапаўся зноў Кузьма. Агародніцтвам заняўся, Засадзіў вялізны сад. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акапа́цца

1. вайск sich verschnzen, sich ingraben*;

2. (знайсці прытулак) sich fstsetzen аддз; Fuß fssen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Акапа́цца ’разбагацець’, акапаны ’заможны’, акапваць ’аказваць матэрыяльную дапамогу’ (Яўс., КТС) да капаць. Параўн. акунуцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ако́пвацца гл. акапацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

окопа́ться воен., перен., ирон. акапа́цца;

ро́та окопа́лась ро́та акапа́лася;

окопа́ться в тылу́ перен., ирон. акапа́цца ў ты́ле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ако́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акопваць — акапаць і акопвацца — акапацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ако́пвацца гл акапацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)