айцо́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. айцо́ўскі айцо́ўская айцо́ўскае айцо́ўскія
Р. айцо́ўскага айцо́ўскай
айцо́ўскае
айцо́ўскага айцо́ўскіх
Д. айцо́ўскаму айцо́ўскай айцо́ўскаму айцо́ўскім
В. айцо́ўскі (неадуш.)
айцо́ўскага (адуш.)
айцо́ўскую айцо́ўскае айцо́ўскія (неадуш.)
айцо́ўскіх (адуш.)
Т. айцо́ўскім айцо́ўскай
айцо́ўскаю
айцо́ўскім айцо́ўскімі
М. айцо́ўскім айцо́ўскай айцо́ўскім айцо́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

айцо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да айца; бацькоўскі. Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАЛАПО́ЛЬСКАЕ ЎЗВЫ́ШША (Wyżyna Małopolska),

пояс нагор’яў на Пд Польшчы. Цягнецца ў субшыротным напрамку ад рэк Одра і Просна на З да водападзелу паміж рэкамі Вепш і Буг на У. Пл. каля 36 тыс. км². Выш. пераважна да 200—300 м, у цэнтр. і ўсх. частках больш за 400 м, найб. 612 м (г. Лысіца ў Свентакшыскіх гарах). Паводле геал. будовы і рэльефу падзяляецца на ўзвышшы Заходне-, Сярэдне- і Усходне-Малапольскае. Складзена з карбанатных парод (вапнякі, мел, апока, гіпс), сланцаў і пясчанікаў. Пашыраны карст (пячора Рай). Карысныя выкапні: каменны вугаль, руды цынку і волава, мінер. воды. Урадлівыя глебы, развітыя на лёсах, выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. Участкі букавых і мяшаных лясоў. Нац. паркі: Айцоўскі, Растачанскі, Свентакшыскі. Турызм, цэнтры адпачынку і лячэння (мінер. воды).

Т.​Каліцкі.

т. 10, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)