айва́, -ы́, ж.

Паўднёвае дрэва сямейства ружакветных з цвёрдымі духмянымі пладамі, якія па форме нагадваюць яблыкі, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. айво́вы, -ая, -ае.

Айвовае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

айва́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. айва́
Р. айвы́
Д. айве́
В. айву́
Т. айво́й
айво́ю
М. айве́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

айва́ ж. айва́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

айва́ бот. айва́, -вы́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Айва 1/170—171; 9/170

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

айва́, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.

2. Плод гэтага дрэва, падобны на яблык і грушу, цвёрды, даўкі на смак. / у знач. зб. Варэнне з айвы.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЙВА́

(Cydonia),

род дрэў і кустоў сям. ружавых. 1 від — айва звычайная (Cydonia oblonga). Вырошчваюць у Еўропе, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Усх. Азіі. На Беларусі культывуюць як пладовую і дэкар. расліну, выкарыстоўваюць таксама як каранёвы прышчэп для грушы.

Дрэва або куст выш. 1,5—8 м, ва ўмовах Беларусі куст выш. 3—4 м. Лісце круглае, авальнае ці яйцападобнае, зверху цёмна-зялёнае, знізу шараватае, лямцавае. Кветкі адзіночныя, белыя, ружовыя, аранжавыя. Цвіце ў маі—чэрв., плады дробныя, залаціста-жоўтыя, апушаныя, выспяваюць у кастрычніку. Плады багатыя цукрамі, к-тамі, вітамінамі, эфірным алеем, з іх гатуюць варэнне, джэм, кампоты і інш. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна.

Айва звычайная.

т. 1, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

айва́ ж. бат. Qutte f -, -n (плод); Quttenbaum m -(e)s, -bäume (дрэва)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

айва́

(цюрк. ajva)

пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае пераважна на Каўказе, у Іране, Сярэд. Азіі, а таксама падобны на яблык плод гэтага дрэва, цвёрды, даўкі на смак; на Беларусі вырошчваецца аматарамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

японская айва

т. 18, кн. 1, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)