Азільская культура 1/161; 6/525; 8/398

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЗІ́ЛЬСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура плямёнаў ранняга мезалітуасн. 8-е тыс. да н.э.), якія насялялі тэр. паўд. Францыі і паўн. ч. Пірэнейскага п-ва. Назва ад пячоры Мас-д’Азіль у дэпартаменце Ар’еж (Францыя), дзе ў 19 ст. даследаваны 2 стаянкі. Узнікла на аснове папярэдняй культуры мадлен. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Для азільскай культуры характэрны дробныя крамянёвыя прылады (мікраліты), невял. гарпуны з касцей высакароднага аленя і т.зв. азільскія галькі з умоўнымі малюнкамі чырв. вохрай.

т. 1, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

азі́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азі́льскі азі́льская азі́льскае азі́льскія
Р. азі́льскага азі́льскай
азі́льскае
азі́льскага азі́льскіх
Д. азі́льскаму азі́льскай азі́льскаму азі́льскім
В. азі́льскі (неадуш.)
азі́льскага (адуш.)
азі́льскую азі́льскае азі́льскія (неадуш.)
азі́льскіх (адуш.)
Т. азі́льскім азі́льскай
азі́льскаю
азі́льскім азі́льскімі
М. азі́льскім азі́льскай азі́льскім азі́льскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)