АЗО́ЎСКАЕ МО́РА

(стараж.-рус. Суражскае мора),

унутранае мора Атлантычнага ак. на Пд Усх.-Еўрап. раўніны; самае мелкае на Зямлі. Пл. 39 тыс. км², аб’ём 0,29 тыс. км³, сярэдняя глыб. 7 м, найб. — 15 м. Узбярэжжа належыць Украіне і Рас. Федэрацыі. Керчанскім пралівам злучана з Чорным м. Паўн. і паўд. берагі ўзгорыстыя і абрывістыя, зах. і ўсх. — пераважна нізінныя. Шмат пясчаных косаў (Бярдзянская, Арабацкая Стрэлка і інш.). Залівы Таганрогскі, Цемрукскі, Сіваш. Упадаюць Дон, Кубань, Міус, Кальміус і інш. Клімат пераважна кантынентальны. Укрыта лёдам 2—3 месяцы. Летам т-ра вады на паверхні да 25—30 °C. Цячэнні няўстойлівыя. У канцы 20 ст. выкарыстанне водных рэсурсаў рэк у бас. Азоўскага мора садзейнічае памяншэнню аб’ёму і змене рэжыму паступлення ў мора рачнога сцёку, павелічэнню прытоку больш салёнай вады з Чорнага мора, што ўплывае на склад флоры і фауны мора. Салёнасць 10—13%, у малаводныя гады да 15—17%; памяншаецца ўлоў рыбы (судак, лешч, таран, сяўруга, хамса, цюлька і інш.). Транспартнае значэнне павялічылася пасля буд-ва Волга-Данскога канала. Порты: Марыупаль, Таганрог, Ейск, Бярдзянск, у вусці Дона — Растоў. Шмат курортаў і зон адпачынку.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Азо́ўскае мо́ра н Aswsches Meer n -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

азо́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азо́ўскі азо́ўская азо́ўскае азо́ўскія
Р. азо́ўскага азо́ўскай
азо́ўскае
азо́ўскага азо́ўскіх
Д. азо́ўскаму азо́ўскай азо́ўскаму азо́ўскім
В. азо́ўскі (неадуш.)
азо́ўскага (адуш.)
азо́ўскую азо́ўскае азо́ўскія (неадуш.)
азо́ўскіх (адуш.)
Т. азо́ўскім азо́ўскай
азо́ўскаю
азо́ўскім азо́ўскімі
М. азо́ўскім азо́ўскай азо́ўскім азо́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Азо́вское мо́ре Азо́ўскае мо́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Azov, Sea of

[,si:əvˈeɪzɑ:v]

Азо́ўскае мо́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Morze Azowskie

Азоўскае мора

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГЕНІ́ЧАСКІ ПРАЛІ́Ў,

Тонкі, праліў, што злучае Азоўскае м. з зал. Сіваш, паміж паўн. краем Арабацкай Стрэлкі і мацерыком. Даўж. каля 4 км, шыр. 80 — 150 м, глыб. да 4,6 м. Порт Генічаск.

т. 5, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІ́РЛА

(ад укр. гірло — горла),

мясцовая назва рукавоў і праток у дэльце буйных рэк, якія ўпадаюць у Чорнае і Азоўскае моры. Напр., Кілійскае, Сулінскае і Георгіеўскае гірлы ў дэльце Дуная, данскія гірлы каля Таганрогскага зал. Азоўскага м. і інш.

т. 5, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)