азо́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азо́навы азо́навая азо́навае азо́навыя
Р. азо́навага азо́навай
азо́навае
азо́навага азо́навых
Д. азо́наваму азо́навай азо́наваму азо́навым
В. азо́навы (неадуш.)
азо́навага (адуш.)
азо́навую азо́навае азо́навыя (неадуш.)
азо́навых (адуш.)
Т. азо́навым азо́навай
азо́наваю
азо́навым азо́навымі
М. азо́навым азо́навай азо́навым азо́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азо́навы хим. озо́новый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азо́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да азону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азо́н, -у, м.

Газ з рэзкім пахам, злучэнне трох атамаў кіслароду, ужыв. для ачышчэння паветра, вады, а таксама ў тэхніцы.

|| прым. азо́навы, -ая, -ае.

Азонавая дзірка (спец.) — анамальная з’ява — змяншэнне натуральнай для дадзенай шыраты і пары года колькасці азону ў азонавым слоі атмасферы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

озо́новый азо́навы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ozone layer [ˈəʊzəʊnleɪə] n. азо́навы cлой

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ozonowy

ozonow|y

азонавы;

warstwa (powłoka) ~a — азонавы слой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

warstwa

ж.

1. слой, пласт;

warstwa ozonowa — азонавы слой;

2. праслойка;

warstwa społeczna — сацыяльная праслойка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АЗАНАСФЕ́РА

(ад грэч. ozo пахну + сфера),

азонавы экран, слой у межах стратасферы з павышанай канцэнтрацыяй азону (на выш. 20—25 км у 10 разоў большая, чым каля паверхні Зямлі). Затрымлівае асн. ч. пагібельнага для ўсяго жывога касм. выпрамянення. Максімум азону ў азанасферы прыпадае на вясну, мінімум — на восень. З сярэдзіны 1980-х г. над Антарктыдай было зафіксавана перыяд. знікненне азону (азонавая дзірка), зменшылася яго колькасць і над іншымі тэрыторыямі. Мяркуюць, што ўзнікненне і пашырэнне азонавых дзірак тлумачыцца ўздзеяннем на азанасферу выкідаў у атмасферу хлорфторвугляродаў (фрэонаў).

т. 1, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)