азмро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Зрабіць змрочным, сумным, маркотным.

А. настрой сябра.

|| незак. азмро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азмро́чыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азмро́чу азмро́чым
2-я ас. азмро́чыш азмро́чыце
3-я ас. азмро́чыць азмро́чаць
Прошлы час
м. азмро́чыў азмро́чылі
ж. азмро́чыла
н. азмро́чыла
Дзеепрыслоўе
прош. час азмро́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азмро́чыць сов. омрачи́ть, помрачи́ть;

ве́чар ~чыў не́ба — ве́чер омрачи́л (помрачи́л) не́бо;

вайна́ ~чыла дзяці́нства — война́ омрачи́ла (помрачи́ла) де́тство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азмро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зацямніць, ахутаць цемрай.

2. Зрабіць сумным, маркотным, журботным. Маленства дзяцей азмрочыла вайна. □ [Лазавому] стала шкада, што ён азмрочыў такі светлы вечар настаўніцы. Васілевіч. Такому каханню можна было пазайздросціць, аднак я быў перакананы, што яшчэ ні адна хмурынка не азмрочыла яго, яно яшчэ не прайшло праз выпрабаванне. Чарнышэвіч. // Крыўдзячы, зрабіць менш радасным, прыемным. [Няшчасце], відаць, знарок цікавала за хлапчуком, каб у самы прыемны час азмрочыць яго радасць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азмро́чваць, азмро́чыць verfnstern vt, verdnkeln vt, verdüstern vt, überschtten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

омрачи́ть сов.

1. уст. (покрыть мраком) азмро́чыць;

2. (сделать мрачным, печальным) засмуці́ць; азмро́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азмро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азмрочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азмро́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азмрочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помрачи́ть сов.

1. зацямні́ць, захму́рыць;

2. перен. (опечалить) засмуці́ць, азмро́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

omroczyć

зак. азмрочыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)