аздо́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго-што.

1. Надаць каму-, чаму-н. прыгожы выгляд, упрыгожыць.

А. сцены мазаікай.

А. сукенку бантам.

2. перан. Зрабіць больш поўным, багатым на ўнутраны змест.

|| незак. аздабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аздабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аздо́біць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аздо́блю аздо́бім
2-я ас. аздо́біш аздо́біце
3-я ас. аздо́біць аздо́бяць
Прошлы час
м. аздо́біў аздо́білі
ж. аздо́біла
н. аздо́біла
Загадны лад
2-я ас. аздо́б аздо́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час аздо́біўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аздо́біць сов. укра́сить; убра́ть; отде́лать;

а. пако́й кве́ткамі — укра́сить (убра́ть) ко́мнату цвета́ми;

а. суке́нку ба́нтам — укра́сить (отде́лать) пла́тье ба́нтом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аздо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Упрыгожыць, надаць прыемны выгляд. Аздобіць сцены мазаікай. □ Даніла Саротнік стаў ля.. [дзяўчат], і хутка яго юнацкі басок аздобіў песню мужчынскім голасам. Чарнышэвіч. Шукаем, творым мы багацце ўпарта на полі, у горах, дзе хто мае змогу, каб ім аздобіць сонечнае заўтра. Дубоўка. Прарэзала неба вясёлка дугой, Аздобіла далі красою сваёй. Журба. // перан. Зрабіць больш поўным, багатым на ўнутраны змест. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Некі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аздабле́нне, -я, н.

1. гл. аздобіць.

2. Тое, што ўпрыгожвае каго-, што-н.

Ляпное а.

Карункавае а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аздо́блены укра́шенный; у́бранный; отде́ланный; см. аздо́біць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разукра́сить сов., разг. аздо́біць, упрыго́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аздабля́ць несов. украша́ть; убира́ть; отде́лывать; см. аздо́біць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аздабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аздобіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аздо́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аздобіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)