азары́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; азо́раны; зак.

1. каго-што. Ярка асвяціць.

Маланка азарыла твар.

2. перан., каго (што). Нечакана праясніць што-н. каму-н., прыйсці ў галаву каму-н.

Раптам здагадка азарыла яго.

|| незак. азара́ць, -а́е.

|| наз. азарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азару́ азары́м
азо́рым
2-я ас. азары́ш
азо́рыш
азарыце́
азо́рыце
3-я ас. азары́ць
азо́рыць
азара́ць
азо́раць
Прошлы час
м. азары́ў азары́лі
ж. азары́ла
н. азары́ла
Загадны лад
2-я ас. азары́ азары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час азары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

азары́ць сов., прям., перен. озари́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азары́ць, ‑рыць; зак., што.

1. Асвяціць, зрабіць бачным. Салют азарыў горад. Святло ад лямпы азарыла твар. □ Маланка яркая на міг кароткі Юнацкі азарыла сілуэт. Гаўрусёў.

2. Зрабіць вясёлым, ажыўленым. Сэрца ласкай азарыць. □ Ты спляці з вясковых кветак Радасці узоры, У цябе ж такія вочы, Што душу азораць. Русак.

3. Нечакана праясніць свядомасць, розум (пра думку, здагадку). У поцемках яго [іспанца] душы Затлела іскра спачування, Якая ўспыхнула на міг І розум азарыла думкай. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азары́ць

1. (асвяціць) beluchten vt; bestrhlen vt; erluchten;

2. перан (пра думку, здагадку) durchfhren* vt;

мяне́ азары́ла ein Licht ging mir auf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

азарэ́нне, -я, н. (кніжн.).

1. гл. азарыцца, азарыць.

2. Раптоўнае, нечаканае праясненне свядомасці, разуменне чаго-н.

Нарэшце прыйшло а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азара́ць, ‑ае.

Незак. да азарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

осия́ть сов., высок. азары́ць, асвяці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

opromienić

зак. азарыць, асвятліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)