АЗАНА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ,

прыродная расліннасць, якая трапляецца ва ўсіх зонах як уключэнне ў занальную расліннасць на нехарактэрных для яе месцах росту. Найб. рэзка ўздзеянне азанальных фактараў праяўляецца ў гарах, на лугах у поймах рэк паўпустынь і пустынь. На Беларусі азанальная расліннасць трапляецца на заліўных лугах, часткова ў вадаёмах і інш. мясцінах. Тэрмін «азанальная расліннасць» увёў польскі біёлаг Ю.Пачоскі (1915). Гл. таксама Інтразанальная расліннасць.

т. 1, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

азана́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азана́льны азана́льная азана́льнае азана́льныя
Р. азана́льнага азана́льнай
азана́льнае
азана́льнага азана́льных
Д. азана́льнаму азана́льнай азана́льнаму азана́льным
В. азана́льны (неадуш.)
азана́льнага (адуш.)
азана́льную азана́льнае азана́льныя (неадуш.)
азана́льных (адуш.)
Т. азана́льным азана́льнай
азана́льнаю
азана́льным азана́льнымі
М. азана́льным азана́льнай азана́льным азана́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)