азалаці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азалачу́ся азало́цімся
2-я ас. азало́цішся азало́ціцеся
3-я ас. азало́ціцца азало́цяцца
Прошлы час
м. азалаці́ўся азалаці́ліся
ж. азалаці́лася
н. азалаці́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час азалаці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азалаці́цца сов., прям., перен. озолоти́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асвяціўшыся, набыць залацісты колер, адценне. З-пад ног узняўся, затрапятаў на вачах жаўрук, засвяціўся раптам на чырвоных промнях сонца, азалаціўся Мыслівец. // Набыць жоўты, залацісты колер; пажоўкнуць. Надышла восень і парк азалаціўся.

2. перан. Нажыцца, разбагацець. Хто мае здольнасць, сілы, рукі І гаспадарскія навукі, Той азалоціцца, мужчынкі! Прыдбае хлеба і скацінкі І будзе жыць ён сабе панам І складваць грошы чыстаганам. Колас. [Ціток:] — Каб нам з вамі.. дзесятую долю таго, што агроб наш Іван, то мы б з вамі, пане мой, азалаціліся б. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азалаці́цца sich verglden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

озолоти́ться азалаці́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбагацець, забагацець, пабагацець, узбагацець, абагаціцца; нажыцца, абжыцца, разжыцца, зажыцца, паднажыцца, азалаціцца, абрасці (разм.) □ набіць кішэні, пагрэць рукі, стаць на ногі, выбіцца ў людзі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)