адыхо́дны гл. адысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыхо́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адыхо́дны адыхо́дная адыхо́днае адыхо́дныя
Р. адыхо́днага адыхо́днай
адыхо́днае
адыхо́днага адыхо́дных
Д. адыхо́днаму адыхо́днай адыхо́днаму адыхо́дным
В. адыхо́дны (неадуш.)
адыхо́днага (адуш.)
адыхо́дную адыхо́днае адыхо́дныя (неадуш.)
адыхо́дных (адуш.)
Т. адыхо́дным адыхо́днай
адыхо́днаю
адыхо́дным адыхо́днымі
М. адыхо́дным адыхо́днай адыхо́дным адыхо́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адыхо́дны в разн. знач. отхо́дный;

а. рэйд — отхо́дный рейд;

а. про́мыселист. отхо́жий про́мысел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адыхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з адыходам (у 1 знач.). Пачаўся славуты адыходны рэйд атрада далёка на поўнач. Брыль.

•••

Адыходны промысел гл. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адысці́, адыду́, ады́дзеш, ады́дзе; адышо́ў, -шла́, -ло́; адыдзі́; зак.

1. Пакінуць ранейшае месца; ідучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

Ён адышоў ад вогнішча на ўзгорак.

2. разм. Пайсці, адправіцца куды-н.

Дзеці адышлі ў майстэрню.

3. Перамясціцца, аддаліцца (пра падзеі, з’явы прыроды і пад.).

Ваенная хваля адышла на захад.

4. перан. Падняцца ў якіх-н. адносінах на вышэйшую ступень.

Сын не далёка адышоў ад бацькі.

5. Пакінуць свае ранейшыя пазіцыі; адступіць.

Казакі зняліся з пазіцыі і адышлі за Нёман.

6. перан. Перастаць займацца якой-н. справай, пакінуць ранейшы занятак; адхіліцца ад ранейшага кірунку ў рабоце, гутарцы, разважаннях і пад.; парваць сувязь з кім-, чым-н.; зрабіцца далёкім, чужым для каго-, чаго-н.

А. ад тэмы размовы.

А. ад літаратуры.

А. ад спраў.

7. Адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-н.

Завесы адышлі.

8. Дайсці да звычайнага, нармальнага стану; перастаць хварэць, адчуваць недамаганне; зрабіцца зноў адчувальным, рухомым (аб змерзлых, здранцвелых частках цела); супакоіцца, прыйсці ў сябе пасля зведанага перапалоху, гневу, хвалявання і пад.

Янка ўжо адышоў ад разгубленасці.

Малая ўжо за гэты час адышла, адужала.

Рукі сагрэліся і адышлі.

9. Перайсці ва ўласнасць каго-н. другога.

Дом адышоў сыну.

10. Закончыцца, мінуць, перастаць існаваць; зрабіцца гісторыяй, мінуўшчынай, легендай.

Жніво адышло.

11. разм. Перастаць дакучаць, турбаваць.

Адыдзі!

Адысці на задні (на другі план) — страціць актуальнасць, стаць другарадным.

Адысці ў нябыт (у мінулае) — не астацца ў памяці людзей.

|| незак. адыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. адыхо́д, -у, М -дзе, м.; прым. адыхо́дны.

Адыходны промысел (уст.) — часовая, сезонная работа сялян па-за вёскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхо́дны, см. адыхо́дны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отхо́дный в разн. знач. адыхо́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отхо́жий / отхо́жий про́мысел уст. адыхо́дны про́мысел, адыхо́дніцтва;

отхо́жее ме́сто прост. прыбіра́льня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загуча́ць і загучэ́ць, ‑чыць; зак.

Пачаць гучаць, гучэць. // Прагучаць, прагучэць. Вось-вось загучыць адыходны гудок. Зарыцкі. — А што ты зробіш, — панура абазваўся Гушка, і ў голасе яго загучэла ўпартая нецярплівасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́мыселI в разн. знач. про́мысел, -слу м.;

го́рный про́мысел го́рны про́мысел;

нефтяно́й про́мысел на́фтавы про́мысел;

охо́тничий про́мысел паляўні́чы про́мысел;

рыболо́вный про́мысел рыбало́ўны про́мысел;

отхо́жий про́мысел уст. адыхо́дны про́мысел, адыхо́дніцтва;

соляны́е про́мыслы саляны́я про́мыслы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)