адшлёпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

1. Надаваць плескачоў.

А. хлапчука.

2. Прайсці нейкую адлегласць па гразі.

А. дзесяць кіламетраў па бездаражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшлё́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшлё́паю адшлё́паем
2-я ас. адшлё́паеш адшлё́паеце
3-я ас. адшлё́пае адшлё́паюць
Прошлы час
м. адшлё́паў адшлё́палі
ж. адшлё́пала
н. адшлё́пала
Загадны лад
2-я ас. адшлё́пай адшлё́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адшлё́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адшлёпаць сов., разг. отшлёпать;

а. хлапчука́ — отшлёпать мальчи́шку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. каго. Надаваць каму‑н. плескачоў. Бабуля толькі што адшлёпала.. [Дзіму] за патаптаныя на клумбе кветкі. Гарбук.

2. Прайсці якую‑н. адлегласць па гразі. Пятнаццаць кіламетраў адшлёпаў па бездаражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отшлёпать сов., разг. адшлёпаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшлёпаны разг. отшлёпанный; см. адшлёпаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

paddle

I [ˈpædəl]

1.

n.

1) вясло́ n.

2) веслава́ньне n.

3) лапа́тка грабно́га ко́ла

2.

v.

1) веслава́ць

2) плы́сьці вяслу́ючы

3) informal адшлёпаць

II [ˈpædəl]

v.

1) плю́хацца (у вадзе́)

2) пля́скаць, ля́паць (па вадзе́)

III [ˈpædəl]

n.

плаўні́к -а m. (у ка́чкі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)