адча́йна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
адча́йна адча́йней -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

отча́янно нареч.

1. (безрассудно смело) адча́йна; (яростно) шалёна;

отча́янно сопротивля́ться адча́йна (шалёна) супраціўля́цца;

2. (очень) разг. страшэ́нна, мо́цна, ве́льмі, на́дта;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

scrabble [ˈskræbl] v.

1. скрэ́бціся

2. кара́бкацца; адча́йна змага́цца;

scrabble for a living бі́цца, як ры́ба аб лёд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паві́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Вішчаць час ад часу, паціху. Лыска павіскваў і, аблізваючыся, глядзеў у вочы.. [Андрушку]. Лобан. Адчайна павісквалі скрыпкі, рассыпаліся з вясёлым перазвонам срэбныя бомы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змагчы́ся, змагуся, змошашся, зможацца; зак.

Выбіцца з сілы; аслабець. Вера доўга і адчайна вырывалася, драла пазногцямі твар, крычала, але сілы пакідалі яе, і яна хутка змаглася... Сачанка. Бегаў, ганяўся за конікам Кастусь, урэшце, змогся, стомлена паваліўся на світку і сам не заўважыў, як заснуў... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́хо-лы́хо ‘шыта-крыта’ (драг., З нар. сл.). Да ці́ха і лі́ха (гл.) з заходнепалескай фанетыкай, параўн. ст.-бел. тихо, тыхо ‘ціха’, тихота, тихость ‘адсутнасць гаворкі, лагоднасць, пакора’ і лихо ‘зло’, ‘адчайна, рызыкоўны (ГСБМ); ведаць, на аснове рыфмаванага выслоўя, параўн. Cicho, bo budzie licho! (ваўк., Федар. 4), або Ot, ad licha cicha, a dabra ni czutno (там жа), He чапай ліха, пакуль яно ціха (Вушац. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ánklammern

1. vt прымацо́ўваць кля́марам

2. ~, sich (an A) (адча́йна) чапля́цца (за каго-н., за што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перазво́н, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. перазвоньваць (у 2, 3 знач.) і перазвоньвацца (у 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Перазвон Крамлёўскіх курантаў. □ Адчайна павісквалі скрыпкі, рассыпаліся з вясёлым перазвонам срэбныя бомы. Лынькоў. Касцы ў лугах пачалі сталёвы перазвон. Машара. А званы гудуць, плыве далёка Раніцаю свежай перазвон. Бялевіч. З самай раніцы і да позняга вечара з кузні даносіўся перазвон, малаткоў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укра́сці, украду, украдзеш, украдзе; пр. украў, украла; зак., каго-што.

Узяць цішком, прысвоіць сабе чужое. [Прыбіральшчыца:] — Надоечы я адну дзяўчыну мусіла суцяшаць .. Дакументы і грошы ў яе прапалі. Дзе падзеліся — не знае. Ці ўкралі, ці згубіла — невядома. Грамовіч. // перан. Падманам, інтрыгай прысвоіць, захапіць што‑н. (уладу, славу і пад.). [Лабыш:] Во жулік... Атруціў, забіў, зарэзаў... і абакраў! Славу маю ўкраў!.. Козел. // перан. Выкарыстаць што‑н. за кошт іншых, пазбавіўшы каго‑н. чаго‑н. Трэба біць, біць іх больш, ворагаў, што хочуць украсці .. наша шчасце. Шамякін.

•••

З-пад сучкі яйцо ўкрасці — быць хітрым, вёрткім, з адчайна-зухаватымі выхадкамі.

У бога цяля ўкрасці — быць выключэннем сярод іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мат 1 ’брыдкая лаянка’ (ТСБМ, Растарг., ТС), ма́та ’тс’ (ТС), ’голас’ (Нас., Бяльк.), ма́тавы голас ’роспачны, адчайны’ (Нас.), сесці ма́том ’не крануцца ў рост, не расці’ (напр., цыбуля) (ТС). Рус. пск., цвяр., смал., ярасл., арханг. мат ’крык, моцны голас’, наўг., валаг. ма́том ’вельмі моцна, вельмі многа’, наўг., ’мат’, ’прывід, страшыдла’, вяц. ’дурны’, матом ’адчайна, смела’. Бел.-рус. ізалекса. Паводле Мартынава (Бел.-рус. ізал., 70), лексема мат — запазычанне з гоц. moþs ’лютасць, шаленства, унутраная духоўная сіла’. Параўн. таксама ст.-англ. mōd ’смеласць’ і ст.-ісл. mōðr ’роспач’, ням. mit wildem Mut = рус. лихим матом.

Мат 2 ’становішча ў шахматнай гульні’, ’безнадзейнае становішча’ (ТСБМ). З польск. ці рус., у якія праз ням. matt, schachmatt ці франц. échec et mat ’шах і мат’ < араб. eš šâh mât ’кароль памёр’ (Бернекер, 2, 25; Фасмер, 2, 579).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)