адцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Доўга пранасіць абутак, адзенне.

Адцягаў кажух гадоў пяць.

2. Адцягнуць у некалькі заходаў.

Адцягалі за гадзіну сухое вецце.

|| незак. адця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцяга́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адцяга́ю адцяга́ем
2-я ас. адцяга́еш адцяга́еце
3-я ас. адцяга́е адцяга́юць
Прошлы час
м. адцяга́ў адцяга́лі
ж. адцяга́ла
н. адцяга́ла
Загадны лад
2-я ас. адцяга́й адцяга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адцяга́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адцяга́ць сов., разг.

1. (долго проносить одежду, обувь) оттаска́ть;

пяць гадо́ў ~га́ў бо́ты — пять лет оттаска́л сапоги́;

2. (кончить волочить) отволочи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Доўга пранасіць адзенне, абутак. Пяць гадоў адцягаў боты.

2. Адцягнуць у некалькі заходаў. Адцягаць галлё ўбок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцяга́ць, адця́гваць гл. адцягнуць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адцяга́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адцягаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оттяга́ть сов., разг. адсудзі́ць, адцяга́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцяга́ны разг. отта́сканный; см. адцяга́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адтага́ніць

‘моцна адцягаць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адтага́ню адтага́нім
2-я ас. адтага́ніш адтага́ніце
3-я ас. адтага́ніць адтага́няць
Прошлы час
м. адтага́ніў адтага́нілі
ж. адтага́ніла
н. адтага́ніла
Загадны лад
2-я ас. адтага́нь адтага́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час адтага́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

оттаска́ть сов.

1. прост. адцяга́ць, мног. паадця́гваць;

2. (за уши, волосы) разг. накруці́ць ву́шы, пацяга́ць за валасы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)