адху́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Адагрэць дыханнем.

А. рукі.

2. перан. Выратаваць, вярнуць сілы (доглядам, увагай і пад.).

Ледзь адхукалі малога.

|| незак. адху́кваць, -аю, -аеш. -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адху́каць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адху́каю адху́каем
2-я ас. адху́каеш адху́каеце
3-я ас. адху́кае адху́каюць
Прошлы час
м. адху́каў адху́калі
ж. адху́кала
н. адху́кала
Загадны лад
2-я ас. адху́кай адху́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адху́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адху́каць сов. отогре́ть (дыханием)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Хукаючы, адагрэць. Адхукаць рукі. // перан. Вярнуць сілы, ажывіць (доглядам, увагай і пад.). [Харытон:] — Мяне, як і Змітрака, Не святыя, якім я раней верыў, а Хвядос выцягнуў з магілы... Ён і Мітрафана адхукаў. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адху́каць ’сагрэць дыханнем’ (Шат., Гарэц.), адхукнуцца ’аддыхацца’ (Касп.). Гукапераймальнае слова. Параўн. адхакацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адху́каць, адху́кваць (durch tmen) nwärmen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адху́каны отогре́тый; см. адху́каць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адху́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адхукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отогре́ть сов. адагрэ́ць; (дыханием — ещё) адху́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адха́кацца ’аддыхацца’ (Юрч.) да ха‑. Гукапераймальнае слова з экспрэсіўнай дзеяслоўнай к‑суфіксацыяй (параўн. букаць да бу‑ і г. д.), параўн. таксама адхукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)