адха́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Харкаючы, ачысціць горла ад макроты, слізі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца пры харканні.

Уся макрота адхаркалася.

|| незак. адха́рквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адха́ркацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адха́ркаюся адха́ркаемся
2-я ас. адха́ркаешся адха́ркаецеся
3-я ас. адха́ркаецца адха́ркаюцца
Прошлы час
м. адха́ркаўся адха́ркаліся
ж. адха́ркалася
н. адха́ркалася
Загадны лад
2-я ас. адха́ркайся адха́ркайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адха́ркаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адха́ркацца сов. отха́ркаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адха́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Харкаючы, сплюнуць макроту, слізь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отха́ркаться адха́ркацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адха́ркванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхаркваць — адхаркаць і адхарквацца — адхаркацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адха́рквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адхаркацца.

2. Зал. да адхаркваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)