Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адсу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Сунучыся, перамясціцца на невялікую адлегласць; аддаліцца.
А. ад акна.
2.перан. Стаць менш значным, менш важным.
3. Адчыніцца, раскрыцца, адхінуцца.
|| незак.адсо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адсу́нуццасов. отодви́нуться; (о занавеске и т.п. — ещё) отдёрнуться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адсу́нуцца, ‑сунуся, ‑сунешся, ‑сунецца; зак.
1. Перамясціцца на нейкую адлегласць; пасунуцца. Світае... За кратамі, паміж веццем дзвюх бяроз, там, дзе быў месяц, які ўжо адсунуўся і паблек, палоссе перастала кланяцца, заціхла, чакаючы сонца.Брыль.// Размясціцца далей, аддаліцца. Бабуля адсунулася на самы край лаўкі, у цянёк пад ліпай, але і тут яе даставалі гарачыя прамені.Сіняўскі.//перан. Стаць менш значным, менш важным. Кожны думаў цяпер толькі аб тым, каб выратавацца і выжыць, а ўсё іншае адсунулася ўбок.Маўр.
2. Адчыніцца, адкрыцца, раскрыцца, адхінуцца. Шэрая тканіна адсунулася ад запечка, напялася, задрыжала, як на ветры, знікла.Пташнікаў.У гэты час загрукалі жалязякі, і дзверы адсунуліся.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсу́нуццаábrücken vi (s), sich zurückziehen* (назад); beiséite gehen*, zur Séite rücken (убок)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адсо́ўваццагл.адсунуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
отдви́нутьсяадсу́нуцца, мног. паадсо́ўвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)