Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.
1. Адсунуць, адхінуць, адвесці ўбок. Адсланіць фіранку. Адсланіць засланку. □ [Сымон] глядзіць, як бы чаруе, Ён шукае тую ніць, Каб заслону цемраную Ёй адсунуць, адсланіць.Колас.
2. Зрабіць незаслоненым; адкрыць. Адсланіць печ. □ [Насця:] «Ды вецер хмары перагоніць, І сонца твар свой нам адслоніць».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адслані́ць (адсунуць убок, адкрыць) zurückschieben*vt, beiséite schíeben*vt, zur Séite schíeben*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адсланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.даадсланіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адхіліць, адсланіць (тое, чым захінута што‑н.). Ліпачка павярнулася да акна, трошачкі адхінула фіранку і глядзіць, углядаецца ў месячную ноч.Сабаленка.На Эльбрусе з белых дзвюх вяршыняў Раніца зняла смугі пялёнку, Быццам бы з грудзей сваіх Дзяўчына Адхінула прасціну спрасонку.Аўрамчык.
2. Адхіліць, адвесці ўбок. Пётра разумее, што трэба ўзняцца, узяць вілкі і выняць з печы чыгун з вадою, але не можа адхінуць далоні ад скроняў.Галавач.А Сымонка, як прыкуты, Не мог пальцам зварухнуць, Не мог гэтых чараў путы Ні разбіць, ні адхінуць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсу́нуць, ‑суну, ‑сунеш, ‑суне; зак., што.
Перасунуць на нейкую адлегласць што‑н. ад каго‑, чаго‑н. Патржанецкі хлёбнуў чаю і адсунуў ад сябе шклянку.Чарнышэвіч.Як толькі замільгалі ў акне чырвонаармейскія шапкі, «дзяўчына» старанна ўзялася месці хату. Адсунула стол і пачала вымятаць з-пад кута.Крапіва.// Адводзячы ўбок, адкрыць што‑н. Адсунушы завалу, Міхалка чуў, што Скуратовіч выйшаў у чыстыя сенцы, адсунуў зас[а]ўку ў дзвярах.Чорны.// Сунучы, адхінуць, адсланіць. Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад.Мурашка.//перан. Зрабіць, менш важным, менш значным. Будзённае жыццё падхапіла Находню імклівай плынню і заняло яго думы, адсунуўшы на задні план асабістае.Хадкевіч.//перан. Вылучыцца, дасягнуць значных поспехаў, апярэдзіўшы іншых. [Купрыян:] — Ну, ты, брат Мікіта, і дока! Але ж і на выдумкі хват! Усіх інжынераў далёка Пакінуў, адсунуў назад!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)