адсе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак.

1. што. Прасейваннем адцзяліць.

А. асцюкі ад мукі.

2. перан., каго-што. Выключыць, звольніць.

А. двоечнікаў з універсітэта.

3. што. Перасеяць участак, дзе вымакла або не ўзышла збажына.

Адсеялі азіміну ярыной.

|| незак. адсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адсе́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адсява́нне, -я, н., адсе́йванне, -я, н. і адсе́ў, -се́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсе́яць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адсе́ю адсе́ем
2-я ас. адсе́еш адсе́еце
3-я ас. адсе́е адсе́юць
Прошлы час
м. адсе́яў адсе́ялі
ж. адсе́яла
н. адсе́яла
Загадны лад
2-я ас. адсе́й адсе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адсе́яўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адсе́яць сов.

1. отсе́ять;

а. сме́цце — отсе́ять сор;

2. перен. отсе́ять;

а. некваліфікава́ных рабо́тнікаў — отсе́ять неквалифици́рованных рабо́тников;

3. (засеять вторично) пересе́ять;

рады́ска не ўзышла́, прыйшло́ся а. — реди́ска не взошла́, пришло́сь пересе́ять;

4. (кончить сев чего-л.) отсе́ять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., каго-што.

1. Прасейваючы, аддзяліць. Насыпала [маці] свежае жытняй мукі, Пазаддзе адсеяла І асцюкі І доўга пасля, не шкадуючы сілы, Крамянае цеста Мясіла, мясіла. Грахоўскі. // перан. Пазбавіць сваю памяць, свае ўяўленні ад другараднага, неістотнага.

2. перан. У выніку адбору вывесці каго‑н. з ліку, складу чаго‑н., адлічыць.

3. Пасеяць нанава на месцы вымаклага, неўзышоўшага.

4. Закончыць сяўбу. Язэпка ведаў, што як пачынаецца вясна, войт не дасць перадышкі, пакуль не адсеюць усе панскія палеткі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́яць

1. (прасейваючы аддзяліць) (us)seben vt, uslesen* vt;

2. перан. (выключыць) bsondern vt, usscheiden* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адсе́йваць гл. адсеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсява́ць гл. адсеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсява́нне гл. адсеяцца, адсеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што. Адсеяць нанава ўсё, многае.

П. азімыя.

2. перан., каго. Павыключаць многіх.

П. непаспяваючых студэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адсеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)