адрэкамендава́ць гл. рэкамендаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрэкамендава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адрэкаменду́ю адрэкаменду́ем
2-я ас. адрэкаменду́еш адрэкаменду́еце
3-я ас. адрэкаменду́е адрэкаменду́юць
Прошлы час
м. адрэкамендава́ў адрэкамендава́лі
ж. адрэкамендава́ла
н. адрэкамендава́ла
Загадны лад
2-я ас. адрэкаменду́й адрэкаменду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адрэкамендава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адрэкамендава́ць сов. отрекомендова́ть; предста́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрэкамендава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

1. Знаёмячы, назваць каго‑н., яго занятак. — Знаёмцеся, вось, — адрэкамендавала яго Антаніна Лятроўна, — Леанід Іванавіч, наш гісторык і кіраўнік школьнай самадзейнасці. Васілевіч.

2. Ахарактарызаваць у якасці каго‑н. — Вось, бацька, прывёў я ваяку! Партызанам хоча быць, — адрэкамендаваў Цімох Саўку Мільгуна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрэкамендава́ць

1. (ахарактарызаваць) empfehlen* vt;

2. (прадставіць пры знаёмстве) vórstellen vt, bekánnt máchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак.

1. Даць (даваць) станоўчую характарыстыку каму-, чаму-н., прапанаваць выкарыстаць, прыняць куды-н.

Р. спецыяліста.

Лякарства рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя.

2. што і з інф. Параіць (раіць) што-н. (кніжн.).

Р. заняцца спортам.

3. каго (што). Назваць (называць) пры знаёмстве (уст.).

Рэкамендую вам маіх членаў сям’і.

|| зак. таксама парэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны (да 1 знач.) і адрэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й (да 1 і 3 знач.).

|| наз. рэкаменда́цыя, -і, ж.

|| прым. рэкамендацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отрекомендова́ть сов. адрэкамендава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрэкамендо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адрэкамендаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрэкамендава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адрэкамендаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назва́ць¹, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві́; -зва́ны; зак., каго-што.

1. кім-чым. Даць імя, найменне каму-, чаму-н.

Н. дачку Святланай.

Н. вуліцу Акадэмічная.

2. Сказаць сваё імя і прозвішча, назву каго-, чаго-н.; адрэкамендаваць.

Хлопец назваў сваё прозвішча.

3. Паведаміць, аб’явіць.

Ён назваў неверагодную лічбу.

4. Вызначыць, ахарактарызаваць.

Ну як н. такі ўчынак?

|| незак. называ́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. называ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)