адрыга́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адрыга́ецца -
Прошлы час
м. - -
ж. адрыга́лася
н. адрыга́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адрыга́цца несов., разг.

1. возвр., страд., прям., перен. отры́гиваться, отрыга́ться;

2. безл. отры́гиваться, отрыга́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрыга́цца, ‑аецца.

Незак. да адрыгнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрыгну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.

1. Выдаліцца са страўніка пры адрыжцы.

Адрыгнулася (безас.) цыбуляй.

2. перан. Адбіцца пэўным чынам за якое-н. зло (разм.).

Прыйдзе час — адрыгнецца яму гэта.

|| незак. адрыга́цца, -а́ецца і адры́гвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адры́гвацца несов., см. адрыга́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отры́гиваться возвр., страд., разг. адры́гвацца, адрыга́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

burp

[bɜ:rp]

1.

n., informal

адры́жка f.

2.

v.i.

адрыга́цца

3.

v.t.

адрыгну́ць дзіця́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

belch

[beltʃ]

1.

v.i.

1) адрыга́цца

2) (пра гарма́ту) страля́ць, абсыпа́ць агнём

2.

v.t.

выкіда́ць

to belch fire — шуга́ць агнём

to belch smoke — валі́ць ды́мам

The vulcano belched fire and smoke — З вулька́ну шуга́ў аго́нь і валі́ў дым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Рыга́ць, рыгаці ’ванітаваць’ (ТСБМ; астрав., чэрв., шчуч., шальч., гродз., Сл. ПЗБ), ’адрыгацца пасля яды’ (Нас.), ры́гі ’ваніты’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рыгну́ць душо́ю ’памерці’ (Гарэц.) рус. дыял. рыга́ть ’рыгаць’, ’ванітаваць’, ’плакаць’, укр. рига́ти, польск. rzygać ’ванітаваць, рыгаць’, ryhać ’рыгаць’, ’кашляць’, в.-луж. rihać ’адрывацца’, н.-луж. rygaś ’адрывацца’, чэш. řihati ’ванітаваць’, славен. rígati ’ванітаваць, рыгаць’, rîga ’адрыванне’, ’частка выступаючай зямлі’, серб.-харв. рѝгати ’рыгаць’, ри̏гавица ’ікота’, ’адрыжка’, балг. ри́гам, макед. рига ’рыгаць’, ст.-слав. рыгати сѧ. Прасл. *rygati: *rigati ’рыгаць, адрываць’ (Копечны, 313). Да і.-е. *rug, з іншай ступенню вакалізму *reu‑g ’рваць’, ’цягнуць’, параўн. грэч. ἐρυγή побач з ἐρεύγομαι ’плюю’, ’рыгаю’ у той час, як у балтыйскай групе побач з літ. rúgti ’кіснуць’, ’адрываць кіслым’, лат. rûgt ’брадзіць’, ёсць і перагаласоўка перфекта, параўн. літ. riáugeti ’кіснуць’, лат. raûgtiês ’рыгаць’ (Фасмер, 3, 526 з літ-рай; Скок, 3, 140; БЕР, 6, 248; Аникин, Этимология–1982, 75–77; Куркіна, ОЛА, Исследов. 278–280).

Ры́гаць ’плакаць наўзрыд’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.), ’рыпець, скрыпець’, ’мурлыкаць’ (ТС), ’адрывацца’ (Гарэц.), ’скрыпець’ (Юрч.), ры́гнуць ’скрыпнуць, рыпнуць’ (ТС), ры́ганне ’плач наўзрыд; крывадушная прысяга’ (Нас.), ’скрып, рыданне’ (Юрч.). Гукапераймальнае слова. Семантычны наватвор на аснове рыга́ць (гл.), параўн. рус. рыга́ть ’плакаць’. Але ў гэтым выпадку застаецца незразумелым перанос націску. Магчыма, такім чынам размяжоўваецца семантыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)