адро́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адро́н адро́ны
Р. адро́на адро́наў
Д. адро́ну адро́нам
В. адро́н адро́ны
Т. адро́нам адро́намі
М. адро́не адро́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адро́н-мезо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адро́н-мезо́нны адро́н-мезо́нная адро́н-мезо́ннае адро́н-мезо́нныя
Р. адро́н-мезо́ннага адро́н-мезо́ннай
адро́н-мезо́ннае
адро́н-мезо́ннага адро́н-мезо́нных
Д. адро́н-мезо́ннаму адро́н-мезо́ннай адро́н-мезо́ннаму адро́н-мезо́нным
В. адро́н-мезо́нны (неадуш.)
адро́н-мезо́ннага (адуш.)
адро́н-мезо́нную адро́н-мезо́ннае адро́н-мезо́нныя (неадуш.)
адро́н-мезо́нных (адуш.)
Т. адро́н-мезо́нным адро́н-мезо́ннай
адро́н-мезо́ннаю
адро́н-мезо́нным адро́н-мезо́ннымі
М. адро́н-мезо́нным адро́н-мезо́ннай адро́н-мезо́нным адро́н-мезо́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРАТО́Н (ад грэч. prōtos першы),

адна з элементарных часціц, ядро атама вадароду; найлягчэйшы ферміённы адрон. Уваходзіць у групу барыёнаў, складаецца з 3 валентных кваркаў, глюонаў і кварк-антыкваркавых пар. Лічыцца абсалютна стабільнай часціцай. Эксперым. мяжа часу жыцця з улікам магчымых каналаў распаду перавышае 10​31 г. Пры моцным узаемадзеянні П. і нейтрон маюць аднолькавыя ўласцівасці і разглядаюцца як розныя квантавыя станы адной часціцы — нуклона. Тэрмін «П». уведзены Э.Рэзерфардам.

Мае спін 1/2, масу спакою 983,9 МэВ, дадатны эл. зарад, роўны элементарнаму эл. зараду. магн. момант прыкладна роўны 2,79 ядз. магнетона. Удзельнічае ва ўсіх відах узаемадзеянняў элементарных часціц Разам з нейтронамі ўтварае ядры ўсіх хім. элементаў, пры гэтым лік П. вызначае зарад ядра і роўны парадкаваму нумару элемента ў Перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева. Антычасціца П. — антыпратон. Пры сутыкненнях паскораных П. з свабоднымі П., рэчывам мішэні ці з антыпратонамі ўзнікаюць ўсе вядомыя элементарныя часціцы. Інтэнсіўныя патокі П. сярэдніх энергій выкарыстоўваюць у прамянёвай тэрапіі ракавых захворванняў.

І.​С.​Сацункевіч.

т. 13, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)