Адрасныя прыстасаванні (матэм.) 8/75, 76

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

а́драсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. а́драсны а́драсная а́драснае а́драсныя
Р. а́драснага а́драснай
а́драснае
а́драснага а́драсных
Д. а́драснаму а́драснай а́драснаму а́драсным
В. а́драсны (неадуш.)
а́драснага (адуш.)
а́драсную а́драснае а́драсныя (неадуш.)
а́драсных (адуш.)
Т. а́драсным а́драснай
а́драснаю
а́драсным а́драснымі
М. а́драсным а́драснай а́драсным а́драсных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асінхро́нна-а́драсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асінхро́нна-а́драсны асінхро́нна-а́драсная асінхро́нна-а́драснае асінхро́нна-а́драсныя
Р. асінхро́нна-а́драснага асінхро́нна-а́драснай
асінхро́нна-а́драснае
асінхро́нна-а́драснага асінхро́нна-а́драсных
Д. асінхро́нна-а́драснаму асінхро́нна-а́драснай асінхро́нна-а́драснаму асінхро́нна-а́драсным
В. асінхро́нна-а́драсны (неадуш.)
асінхро́нна-а́драснага (адуш.)
асінхро́нна-а́драсную асінхро́нна-а́драснае асінхро́нна-а́драсныя (неадуш.)
асінхро́нна-а́драсных (адуш.)
Т. асінхро́нна-а́драсным асінхро́нна-а́драснай
асінхро́нна-а́драснаю
асінхро́нна-а́драсным асінхро́нна-а́драснымі
М. асінхро́нна-а́драсным асінхро́нна-а́драснай асінхро́нна-а́драсным асінхро́нна-а́драсных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

А́ДРАСНАЯ МО́ВА ў вылічальнай тэхніцы,

фармальная мова для апісання працэсаў пераўтварэння інфармацыі ў ЭВМ. Кожны элемент інфармацыі адпавядае пэўнаму адрасу (напр., нумару ячэйкі памяці ЭВМ); некаторыя адрасы могуць адпавядаць інш. адрасам. Напр., калі элемент інфармацыі (адрас) b адназначна адпавядае адрасу a, то ў адраснай мове гэта запісваецца формулай a=b (адрасная функцыя). Вылічэнне новых значэнняў і іх засылка на пэўныя адрасы задаюцца адраснай формулай (2 адрасныя функцыі, злучаныя знакам засылкі =>). Запіс b => a азначае, што элемент b засылаецца на адрас a, пасля чаго a=b. Адрасны алгарытм (паслядоўнасць адрасных формул і інш. сімвалаў) спец. праграмамі-транслятарамі пераўтвараецца ў праграму на мове ЭВМ.

т. 1, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАПАМІНА́ЛЬНАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕ,

сукупнасць тэхн. сродкаў для запісу, захоўвання і ўзнаўлення інфармацыі. Выкарыстоўваюцца ў выліч. тэхніцы, сувязі, аўтаматыцы, станках з лікава-праграмным кіраваннем, вымяральных прыладах і інш. Асн. параметры: ёмістасць (найб. колькасць інфармацыі, якую можна адначасова захоўваць), хуткадзеянне (характарызуе скорасць уводу-вываду інфармацыі і інш.) і энергаспажыванне.

Паводле функцыянальнага прызначэння адрозніваюць З.п. звышаператыўныя (ЗАЗП), аператыўныя (АЗП), пастаянныя (ПЗП, у т. л. перапраграмавальныя) і знешнія (ЗЗП); паводле характару звароту — адрасныя, бязадрасныя, асацыятыўныя (пошук і выбарка інфармацыі па пэўных прыкметах); паводле спосабу выбаркі інфармацыі — з паслядоўным (цыклічным) зваротам, з паралельным зваротам (адвольнай выбаркай). Запіс інфармацыі ў З.п. ажыццяўляецца пераўтварэннем яе ў эл., аптычныя, акустычныя ці інш. сігналы для змены стану, формы або цэласнасці пэўнага фіз. асяроддзя (гл. Накапляльнік, Носьбіт інфармацыі). ЗАЗП і АЗП прызначаны для захоўвання інфармацыі, неабходнай для аперацый, якія выконвае працэсар ЭВМ; у ПЗП захоўваюцца пастаянныя каэфіцыенты, даведачныя табліцы, падпраграмы, мікрапраграмы, знакагенератары і інш. ЗЗП і архіўная памяць прызначаны для захоўвання вял. масіваў інфармацыі для наступнай перадачы іх у АЗП; маюць накапляльнікі на магнітных дысках, барабанах, стужках, а таксама на магн.-аптычных і аптычных дысках. Гл. таксама Памяць ЭВМ.

М.​П.​Савік.

т. 6, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)