Рэгістр адраса 4/494

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

даме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, якая кіруецца адным серверам.

2. Частка сімвальнага прадстаўлення адраса сайта, аддзеленая кропкай.

|| прым. даме́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́драс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. а́драс адрасы́
Р. а́драса адрасо́ў
Д. а́драсу адраса́м
В. а́драс адрасы́
Т. а́драсам адраса́мі
М. а́драсе адраса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́драсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адраса. Адрасная кніга.

•••

Адрасны стол гл. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вэб-а́драс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вэб-а́драс вэб-адрасы́
Р. вэб-а́драса вэб-адрасо́ў
Д. вэб-а́драсу вэб-адраса́м
В. вэб-а́драс вэб-адрасы́
Т. вэб-а́драсам вэб-адраса́мі
М. вэб-а́драсе вэб-адраса́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-а́драс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-а́драс інтэрнэ́т-адрасы́
Р. інтэрнэ́т-а́драса інтэрнэ́т-адрасо́ў
Д. інтэрнэ́т-а́драсу інтэрнэ́т-адраса́м
В. інтэрнэ́т-а́драс інтэрнэ́т-адрасы́
Т. інтэрнэ́т-а́драсам інтэрнэ́т-адраса́мі
М. інтэрнэ́т-а́драсе інтэрнэ́т-адраса́х

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́драс-калянда́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. а́драс-калянда́р адрасы́-календары́
Р. а́драса-календара́ адрасо́ў-календаро́ў
Д. а́драсу-календару́ адраса́м-календара́м
В. а́драс-калянда́р адрасы́-календары́
Т. а́драсам-календаро́м адраса́мі-календара́мі
М. а́драсе-календары́ адраса́х-календара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сліма́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Смоўж, які мае ракавіну і вельмі марудна рухаецца.

2. перан. Пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека (разм., зневаж.).

3. Спецыяльны знак @ які выкарыстоўваецца пры запісе адраса электроннай пошты.

|| прым. слімако́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

1. Паставіць свой подпіс пад чым‑н. Лабановіч доўга пазіраў на гэту паперку. Нават не напісала [Ядвіся], куды едзе, і сама не падпісалася... Колас. Аўтар чамусьці не падпісаўся і не падаў свайго адраса. Рэдактар пакруціў канверт — адваротнага адраса і там не было. Грамовіч.

2. Заключыць умову на дастаўку, прысылку падпіснога выдання, унёсшы пэўную плату. Падпісацца на збор твораў. Падпісацца на газету «Звязда». // Выказаць жаданне на ўдзел у зборы якіх‑н. сродкаў, ахвяраванняў і пад. Падпісацца на пазыку.

•••

Падпісацца абедзвюма рукамі пад чым — ахвотна і поўнасцю згадзіцца з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАГДА́НАВА (Галіна Барысаўна) (н. 31.1.1961, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),

бел. пісьменніца. Дачка Б.І.Сачанкі. Скончыла БДУ (1983). З 1982 у час. «Мастацтва». Друкуецца з 1978. У кн. прозы «Папяровыя замкі» (1990), «Чалавек без адраса» (1991), «Дом іхняе мары» (1994) распрацоўвае праблемы горада, маст. інтэлігенцыі. Псіхалагізм, увага да духоўнага жыцця чалавека, стрыманасць — асн. рысы яе творчай манеры. Выступае як драматург (містычная феерыя «Рамантычнае падарожжа на той свет», 1994; радыёп’еса «Майстэрня Жучка-Баравічка», паст. 1994), аўтар вершаў для дзяцей, эсэ пра мастакоў.

І.У.Саламевіч.

т. 2, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)