адпра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.

Паехаць, пайсці, накіравацца ў дарогу.

А. ў падарожжа.

Цягнік адправіўся ў чатыры гадзіны.

Адправіцца да святых на чай — памерці.

|| незак. адпраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. адпраўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпра́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адпра́ўлюся адпра́вімся
2-я ас. адпра́вішся адпра́віцеся
3-я ас. адпра́віцца адпра́вяцца
Прошлы час
м. адпра́віўся адпра́віліся
ж. адпра́вілася
н. адпра́вілася
Загадны лад
2-я ас. адпра́ўся адпра́ўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адпра́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпра́віцца сов., в разн. знач. отпра́виться;

а. ў падаро́жжа — отпра́виться в путеше́ствие;

цягні́к ~віўся ў дзве гадзі́ны — по́езд отпра́вился в два часа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

1. Пайсці, паехаць, рушыць куды‑н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. □ Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Мікуліч. Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак. Гартны.

2. Адысці (пра цягнік, параход і пад.). Цягнік вось-вось павінен.. адправіцца. Кулакоўскі.

•••

Адправіцца да святых на чай (чай піць) — памерці.

Адправіцца на той свет — памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпра́віцца

1. (пайсці, паехаць) ufbrechen* vi (s); sich begben*; gehen* vi (s), fhren* vi (s);

адпра́віцца ў даро́гу sich auf den Weg mchen;

адпра́віцца ў падаро́жжа ine Rise ntreten*;

2. (адысціпра цягнік і г. д.) bfahren* vi (s);

адпра́віцца на той свет aus der Welt schiden*; strben* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

багамо́лле, -я, н.

Паломніцтва набожных людзей у святыя мясціны.

Адправіцца на багамолле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́правіцца², -праўлюся, -правішся, -правіцца; зак.

Накіравацца, адправіцца куды-н.

Куды вы выправіліся?

|| незак. выпраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́правіцца

адправіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́праўлюся вы́правімся
2-я ас. вы́правішся вы́правіцеся
3-я ас. вы́правіцца вы́правяцца
Прошлы час
м. вы́правіўся вы́правіліся
ж. вы́правілася
н. вы́правілася
Загадны лад
2-я ас. вы́правіся вы́правіцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́правіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпраўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. адправіцца, адправіць.

2. спец. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай.

Паштовае а.

Заказное а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпраўля́цца гл. адправіцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)