аднаты́пны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднаты́пны аднаты́пная аднаты́пнае аднаты́пныя
Р. аднаты́пнага аднаты́пнай
аднаты́пнае
аднаты́пнага аднаты́пных
Д. аднаты́пнаму аднаты́пнай аднаты́пнаму аднаты́пным
В. аднаты́пны (неадуш.)
аднаты́пнага (адуш.)
аднаты́пную аднаты́пнае аднаты́пныя (неадуш.)
аднаты́пных (адуш.)
Т. аднаты́пным аднаты́пнай
аднаты́пнаю
аднаты́пным аднаты́пнымі
М. аднаты́пным аднаты́пнай аднаты́пным аднаты́пных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аднаты́пны одноти́пный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднаты́пны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і аднатыповы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднатыпо́вы і аднаты́пны, -ая, -ае.

Аднаго ці падобнага тыпу.

Аднатыповыя вобразы.

Аднатыпныя машыны.

|| наз. аднатыпо́васць, -і, ж. і аднаты́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

одноти́пный аднаты́пны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднатыпо́вы, см. аднаты́пны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адна...,

Першая частка складаных прыметнікаў і назоўнікаў, якая адпавядае слову «адзін» (у 2, 8 знач.), напрыклад: аднаарачны, аднаасабовы, аднакласнік, аднатыпны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднолькавы, роўны, такі, раўназначны, раўнацэнны, аднастайны, аднатыпны; аднакі (абл.) □ адзін у аднаго, адна цана, адной шэрсці, на адзін аршын, на адзін капыл (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)