аднакра́тны, -ая, -ае.

Які адбыўся або зроблены адзін раз; аднаразовы.

А. прыём лякарства.

Аднакратны дзеяслоў — дзеяслоў, які абазначае дзеянне, што адбылося ў адзін прыём, напр., стукнуць, маргнуць.

|| наз. аднакра́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднакра́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднакра́тны аднакра́тная аднакра́тнае аднакра́тныя
Р. аднакра́тнага аднакра́тнай
аднакра́тнае
аднакра́тнага аднакра́тных
Д. аднакра́тнаму аднакра́тнай аднакра́тнаму аднакра́тным
В. аднакра́тны (неадуш.)
аднакра́тнага (адуш.)
аднакра́тную аднакра́тнае аднакра́тныя (неадуш.)
аднакра́тных (адуш.)
Т. аднакра́тным аднакра́тнай
аднакра́тнаю
аднакра́тным аднакра́тнымі
М. аднакра́тным аднакра́тнай аднакра́тным аднакра́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аднакра́тны однокра́тный;

а. дзеясло́ўграм. однокра́тный глаго́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднакра́тны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца за адзін прыём, не паўтараючыся (пра нейкае дзеянне або з’яву); аднаразовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднакра́тны гл. аднаразовы

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

однокра́тный

1. аднаразо́вы, аднакра́тны;

2. грам., мат. аднакра́тны;

однокра́тный вид глаго́ла грам. аднакра́тнае трыва́нне дзеясло́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

jednokrotny

аднакратны;

czasownik jednokrotny грам. аднакратны дзеяслоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аднаразо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца адзін раз, за адзін раз выкарыстоўваецца, прыгодны на адзін раз; аднакратны.

А. пропуск.

Аднаразовая дапамога.

А. шпрыц.

|| наз. аднаразо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаразо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца, або ўтвараецца адзін раз; аднакратны. Аднаразовая выплата.

2. Сапраўдны для выкарыстання толькі адзін раз. Аднаразовы пропуск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеясло́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

У граматыцы: часціна мовы, што абазначае дзеянне або стан прадмета і змяняецца па часах, асобах і ліках.

Аднакратны д.

Дапаможны д.

Неазначальная форма дзеяслова.

Безасабовыя дзеясловы.

Рознаспрагальны д.

|| прым. дзеясло́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)