аднакаранё́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднакаранё́вы аднакаранё́вая аднакаранё́вае аднакаранё́выя
Р. аднакаранё́вага аднакаранё́вай
аднакаранё́вае
аднакаранё́вага аднакаранё́вых
Д. аднакаранё́ваму аднакаранё́вай аднакаранё́ваму аднакаранё́вым
В. аднакаранё́вы (неадуш.)
аднакаранё́вага (адуш.)
аднакаранё́вую аднакаранё́вае аднакаранё́выя (неадуш.)
аднакаранё́вых (адуш.)
Т. аднакаранё́вым аднакаранё́вай
аднакаранё́ваю
аднакаранё́вым аднакаранё́вымі
М. аднакаранё́вым аднакаранё́вай аднакаранё́вым аднакаранё́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Па́лубнік, па́лубніца ’засек для мякіны’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 1975, т. XVI, 185), запазычанне з літ. pelùdė ’мякінніца’ з наступнай славянізацыяй. Лаўчутэ (Балтызмы, 70) прыводзіць яшчэ літ. дыял. pelùdnica ’тс’. Але параўн. палоўня і аднакаранёвыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скало́ціны ‘маслянка’ (Касп., Шатал., Сцяшк. Сл., Варл., Жд. 2, Нар. сл., Нар. словатв.), скало́ціна, скало́твіны (Нас.), скало́цьвіна (Бяльк.), скало́цвіны (ЛА, 4), скалаця́нка, скало́ціна, скало́цьвіна (Мат. Маг.), скало́чыны (Жд. 2), скало́чанка (Жд. 2, Жыв. сл.), скалаця́нка (Гарэц.) ‘тс’. Да скалаціць < калаціць з рознымі суфіксамі. Параўн. аднакаранёвыя ўкр. сколо́тина, часцей мн. л., рус. дыял. сколо́тина, вы́колотки ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіня́ўка ‘маленькая рыбка’ (ПСл), ‘агульная назва рыб цёмнага ці стракатага колеру або маючых цёмную спінку, напрыклад, гальяна, Phoxims phoxims L.’ (Жук., Жукаў), ‘шчупак’ (Крыв., Янк. 2), ‘быстранка’ (Жук., Гіл., Жыв. св.), ‘верхаводка’ (Жыв. св., Сл. ПЗБ). Відавочна, ад сіні (гл.), параўн. сіня́вы ‘сіняваты’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), сярод значэнняў якога прысутнічае і ‘шэра-папялісты’. Але сіня́ўка як назва верхаводкі і падобнай да яе быстранкі можа быць і пераўтварэннем з селя́ўкі, сіля́ўкі (гл. сялява) пад уплывам сіні. Гл. таксама сінь і аднакаранёвыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)