аднаво́р, -у, м.

У выразе: (сеяць) у аднавор (разм.) — пра сяўбу на полі, узараным адзін раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаво́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аднаво́р
Р. аднаво́ру
Д. аднаво́ру
В. аднаво́р
Т. аднаво́рам
М. аднаво́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аднаво́р: се́яць у а. се́ять на по́ле, вспа́ханном оди́н раз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднаво́р, ‑у, м.

У выразе: (сеяць) у аднавор — пра сяўбу на полі, узараным адзін раз. Азіміну сяк-так абсеялі, дзе ў аднавор, а дзе і па бульбянішчы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аднаво́р ’сяўба ў адну руку’ (Сцяшк. МГ), ’адзін раз узаранае поле’ (Шат.) < адна‑ор да араць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднаво́р

1. Поле, якое не было пад папарам (Слаўг.).

2. Ралля, узараная адзін раз пад яравыя або азімыя культуры (Глуск., Слаўг., Р. Сабаленка. Каралінцы, 1960, 194). Тое ж аднаворка (Слаўг.), аднораль (Кап.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)