адме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -мёцены; зак., што.

1. Падмятаючы, адкінуць, адсунуць убок.

А. смецце ад парога.

2. перан. Адхіліць што-н. як непатрэбнае ці нерэальнае.

А. абвінавачанні.

|| незак. адмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адме́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адмяту́ адмяцё́м
2-я ас. адмяце́ш адмецяце́
3-я ас. адмяце́ адмяту́ць
Прошлы час
м. адмё́ў адмялі́
ж. адмяла́
н. адмяло́
Загадны лад
2-я ас. адмяці́ адмяці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адмё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адме́сці сов., прям., перен. отмести́;

а. сме́цце — отмести́ му́сор;

а. до́вады праці́ўніка — отмести́ до́воды проти́вника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. адмёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. адмяці; зак., што.

Падмятаючы, адсунуць убок. Адмесці смецце з праходу. Адмесці снег ад ганка. // перан. Адхіліць, адкінуць што‑н. як непатрэбнае ці нерэальнае. Выступіла Маша. Яна смела адмяла ад Шароўкі ўсе лішнія абвінавачанні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́сці

1. wgfegen vt; beisite khren;

2. (адхіліць) verwrfen* vt, btun* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адмята́ць гл. адмесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адмесці ўбок усё, многае.

П. лісце ад парога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адмесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адмесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отмести́ сов., прям., перен. адме́сці, мног. паадмята́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)