адмежава́ны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
адмежава́ны |
адмежава́ная |
адмежава́нае |
адмежава́ныя |
| Р. |
адмежава́нага |
адмежава́най адмежава́нае |
адмежава́нага |
адмежава́ных |
| Д. |
адмежава́наму |
адмежава́най |
адмежава́наму |
адмежава́ным |
| В. |
адмежава́ны (неадуш.) адмежава́нага (адуш.) |
адмежава́ную |
адмежава́нае |
адмежава́ныя (неадуш.) адмежава́ных (адуш.) |
| Т. |
адмежава́ным |
адмежава́най адмежава́наю |
адмежава́ным |
адмежава́нымі |
| М. |
адмежава́ным |
адмежава́най |
адмежава́ным |
адмежава́ных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адмежава́ны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
адмежава́ны |
адмежава́ная |
адмежава́нае |
адмежава́ныя |
| Р. |
адмежава́нага |
адмежава́най адмежава́нае |
адмежава́нага |
адмежава́ных |
| Д. |
адмежава́наму |
адмежава́най |
адмежава́наму |
адмежава́ным |
| В. |
адмежава́ны (неадуш.) адмежава́нага (адуш.) |
адмежава́ную |
адмежава́нае |
адмежава́ныя (неадуш.) адмежава́ных (адуш.) |
| Т. |
адмежава́ным |
адмежава́най адмежава́наю |
адмежава́ным |
адмежава́нымі |
| М. |
адмежава́ным |
адмежава́най |
адмежава́ным |
адмежава́ных |
Кароткая форма: адмежава́на.
Іншыя варыянты:
адмяжо́ваны.
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адмежава́ны прям., перен. отмежёванный; отграни́ченный; см. адмежава́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адмежава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адмежаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отграни́ченный адмежава́ны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
отмежёванный адмежава́ны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адмяжо́ваны, см. адмежава́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адмяжо́ваны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
адмяжо́ваны |
адмяжо́ваная |
адмяжо́ванае |
адмяжо́ваныя |
| Р. |
адмяжо́ванага |
адмяжо́ванай адмяжо́ванае |
адмяжо́ванага |
адмяжо́ваных |
| Д. |
адмяжо́ванаму |
адмяжо́ванай |
адмяжо́ванаму |
адмяжо́ваным |
| В. |
адмяжо́ваны адмяжо́ванага |
адмяжо́ваную |
адмяжо́ванае |
адмяжо́ваныя |
| Т. |
адмяжо́ваным |
адмяжо́ванай адмяжо́ванаю |
адмяжо́ваным |
адмяжо́ванымі |
| М. |
адмяжо́ваным |
адмяжо́ванай |
адмяжо́ваным |
адмяжо́ваных |
Кароткая форма: адмяжо́вана.
Іншыя варыянты:
адмежава́ны.
Крыніцы:
krapivabr2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПРЫ́ПЯЦКА-ДАНЕ́ЦКІ АЎЛАКАГЕ́Н,
пахаваны палеазойскі рыфт. Уключае Данецкі рыфт, Брагінска-Лоеўскую седлавіну і Прыпяцкі рыфт. Даўж. 1200 км, шыр. 70—170 км. Сфарміраваўся ў герцынскі тэктанічны этап, пераважна ў познім дэвоне. У паўн.-зах. напрамку глыбока ўразаецца ва Усх.-Еўрап. платформу з боку яе паўд. складкавага абрамлення і заканчваецца на ўсх. схіле Палескай седлавіны. На ПнУ аўлакаген адмежаваны ад Беларускай і Варонежскай антэкліз Баранавіцка-Астраханскім, а на ПдЗ ад Украінскага шчыта — Палеска-Маныцкім глыбіннымі мантыйнымі разломамі. Запоўнены магутнай тоўшчай вулканагенна-асадкавых парод рыфею, венду і дэвону; адклады карбону, пярмі, трыясу, юры, мелу, палеагену, неагену і антрапагену складаюць накладзеную на рыфт Прыпяцка-Дняпроўскую сінеклізу. Магутнасць асадкавага чахла павялічваецца ад 1—6 км на ПнЗ да 12 км, магчыма да 24 км на ПдУ.
В.С.Конішчаў.
т. 13, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРКАМА́НІЯ (ад грэч. narkē здранцвенне, аняменне + манія),
хвароба, якую выклікае сістэматычнае ўжыванне наркатычных сродкаў. На ўжыванне наркатычных сродкаў (наркотыкаў) уплываюць псіхал. асаблівасці чалавека (нізкая самаацэнка, псіхічныя захворванні), проціпраўная дзейнасць і інш. Асабліва схільныя да Н. падлеткі і маладыя людзі. Наркаманы (людзі, якія ўжываюць наркотыкі) адмежаваны ад рэальнага свету, трацяць пачуццё адказнасці і абавязку, хлуслівыя, эгаістычныя, схільныя да антысац. паводзін (рабаванне, насілле і інш.). Дзеці наркаманаў нярэдка нараджаюцца з фіз. і псіхічнымі дэфектамі і расстройствамі. Пры Н. існуе вял. небяспека заражэння рознымі формамі гепатыту, СНІДам. Скарачэнню жыцця наркаманаў садзейнічае перадазіроўка, септычныя ўскладненні, спробы да самагубства і інш. Пры Н. расстройваецца абмен рэчываў у арганізме, дзейнасць стрававальна-кішачнага тракту, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм.
Адрозніваюць 3 стадыі Н.: адаптацыя, абстынентныя з’явы і знясіленне. У хворых на Н. выяўляецца вял. наркаманічны сіндром, які складаецца са змененай рэактыўнасці, псіхічнай і фіз. залежнасцей. Аднаразовае ўжыванне наркотыкаў выклікае эйфарыю. Псіхічная залежнасць характарызуецца пастаяннымі думкамі аб скарыстанні наркотыку, інакш узнікае стан незадаволенасці, прыгнечанасці, раздражняльнасці; назіраецца на ранніх этапах сістэм. ўжывання наркотыку. Фіз. залежнасць праяўляецца неадольнай хваравітай цягай да наркотыку, развіццём сіндрому пазбаўлення (абстыненцыі), калі перапынак у прыёме наркотыку выклікае расстройствы фіз. і псіхічных функцый. Лячэнне ў спец. лячэбных установах у залежнасці ад наркатычнага сродку.
Літ.:
Пятницкая И.Н. Наркомании: (Руководство для врачей). М., 1994;
Каплан Г.И., Сэдок Б.Дж. Клиническая психиатрия: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1994.
А.І.Скугарэўская.
т. 11, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)