адмалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., каго-што.

1. Змалаціць, скончыць малаціць (разм.).

2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг.

3. перан. Моцна набіць каго-н., адлупцаваць (разм.).

Адмалацілі так, што больш красці не будзе.

4. перан., што і без дап. У хуткім тэмпе, абы-як прачытаць, сказаць; адбарабаніць (разм.).

Адмалаціў даклад і з трыбуны далоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмалаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адмалачу́ адмало́цім
2-я ас. адмало́ціш адмало́ціце
3-я ас. адмало́ціць адмало́цяць
Прошлы час
м. адмалаці́ў адмалаці́лі
ж. адмалаці́ла
н. адмалаці́ла
Загадны лад
2-я ас. адмалаці́ адмалаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адмалаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адмалаці́ць сов.

1. в разн. знач. отмолоти́ть;

а. усё жы́та — отмолоти́ть всю рожь;

а. тры дні — отмолоти́ть три дня;

2. отрабо́тать на молотьбе́; отмолоти́ть;

то́е, што ві́нен, я ~лачу́ — то, что до́лжен, я отмолочу́;

3. перен., разг. отколоти́ть, изби́ть;

4. перен., разг. отбараба́нить;

а. дакла́д — отбараба́нить докла́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., каго-што.

1. Разм. Змалаціць, перастаць малаціць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы. [Пахілка:] — Не, братачка, я сваё адмалаціў. Шкадую толькі, што не ў пару паміраю. Савіцкі.

2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг, паслугу.

3. перан. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць каго‑н. [Катаржнік:] — І на стайні так адмалацілі — Ракам поўз дамоў, ісці не мог. Бялевіч.

4. перан.; што і без дап. Разм. Невыразна, у хуткім тэмпе прачытаць, выказацца; адбарабаніць. Даклад не прачытаў, а адмалаціў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмало́чаны отмоло́ченный; см. адмалаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отмолоти́ть сов. адмалаці́ць; (обмолотить всё) змалаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

verklpfen

vt разм.

1) прада́ць

2) аддуба́сіць, адмалаці́ць (каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адмало́чваць несов.

1. в разн. знач. отмола́чивать;

2. отраба́тывать на молотьбе́; отмола́чивать;

1, 2 см. адмалаці́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)