адлютава́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адлюту́ю адлюту́ем
2-я ас. адлюту́еш адлюту́еце
3-я ас. адлюту́е адлюту́юць
Прошлы час
м. адлютава́ў адлютава́лі
ж. адлютава́ла
н. адлютава́ла
Загадны лад
2-я ас. адлюту́й адлюту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адлютава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адлютава́ць, ‑туе; зак.

Перастаць лютаваць (звычайна пра мароз). Адлютавалі маразы. Цвет абляцеў духмяны з вішні. Зарыцкі. // перан. Аб спыненні вайны, разгулу рэакцыі. Родная вінтоўка! Ты прыйшла са мной у Сарочы лес, і не выпушчу цябе з рук, пакуль не адлютуе вайна і зямля не ачысціцца ад бруду, а над галавой не засвеціць чыстае неба. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)