адкусі́ць, -кушу́, -ку́сіш, -ку́сіць; -ку́шаны; зак., што і чаго.

Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага; адцяць шчыпцамі, кусачкамі.

А. хлеба.

А. кавалак дроту.

|| незак. адку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкусі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкушу́ адку́сім
2-я ас. адку́сіш адку́сіце
3-я ас. адку́сіць адку́сяць
Прошлы час
м. адкусі́ў адкусі́лі
ж. адкусі́ла
н. адкусі́ла
Загадны лад
2-я ас. адкусі́ адкусі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адкусі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкусі́ць сов. откуси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што і чаго.

Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага. Пасля кожнай чаркі Антаніна Міхайлаўна брала хлеб, і, перш чым адкусіць, падносіла яго да носа і нюхала, а потым ужо клала ў рот і закусвала. Колас. // Адцяць шчыпцамі, кусачкамі. Адкусіць кавалак дроту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адку́сваць, адкусі́ць bbeißen* vt; bknipsen vt, bzwicken vt (абцугамі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

откуси́ть сов. адкусі́ць, мног. паадку́сваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -зі́; -зены; зак., што.

Грызучы, адкусіць, ад’есці.

|| незак. адгрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bite off

адкусі́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адку́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)