адкупны́ гл. водкуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкупны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адкупны́ адкупна́я адкупно́е адкупны́я
Р. адкупно́га адкупно́й
адкупно́е
адкупно́га адкупны́х
Д. адкупно́му адкупно́й адкупно́му адкупны́м
В. адкупны́ (неадуш.)
адкупно́га (адуш.)
адкупну́ю адкупно́е адкупны́я (неадуш.)
адкупны́х (адуш.)
Т. адкупны́м адкупно́й
адкупно́ю
адкупны́м адкупны́мі
М. адкупны́м адкупно́й адкупны́м адкупны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адку́пны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адку́пны адку́пная адку́пнае адку́пныя
Р. адку́пнага адку́пнай
адку́пнае
адку́пнага адку́пных
Д. адку́пнаму адку́пнай адку́пнаму адку́пным
В. адку́пнага (адуш.) адку́пную адку́пнае адку́пных (адуш.)
Т. адку́пным адку́пнай
адку́пнаю
адку́пным адку́пнымі
М. адку́пным адку́пнай адку́пным адку́пных

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адкупны́ откупно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкупны́, ‑ая, ‑ое.

1. Гіст. Які мае адносіны да водкупу. Адкупныя грошы.

2. у знач. наз. адкупно́е, ‑ога, н. Разм. Тое што і барыш (у 1 знач.). — Значыцца, павінен адкупное ставіць? — Сачыўка пераводзіў усё на жарт, але Антон заўважыў, што той пачынае злаваць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дкуп, -у, мн. -ы, -аў, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: права на спагнанне дзяржаўных падаткаў, на манапольнае вядзенне гандлю, якое перадавалася казной прыватным асобам за грашовы ўзнос.

Вінны в.

Аддаць на в. што-н. (перан.: у поўнае распараджэнне).

|| прым. адкупны́, -а́я, -о́е.

Адкупная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

откупно́й адкупны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)