адкра́сці, -кра́ду, -кра́дзеш, -кра́дзе; -кра́дзены; зак., каго-што (разм.).

Украсці; украсці тое, што было забрана, адабрана.

А. сена.

|| незак. адкра́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкра́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкра́ду адкра́дзем
2-я ас. адкра́дзеш адкра́дзеце
3-я ас. адкра́дзе адкра́дуць
Прошлы час
м. адкра́ў адкра́лі
ж. адкра́ла
н. адкра́ла
Загадны лад
2-я ас. адкра́дзь адкра́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час адкра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адкра́сці сов., разг. вы́красть; укра́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; зак., каго-што.

Украсці тое, што было забрана, адабрана. Позна ўночы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена. Проста сказаць, адкраў у палякаў. Колас. // Украсці. І Лявону Шулю раптам робіцца сорамна і ніякавата, што ён адкраў улоў, адкраў не ў каго-небудзь, а ў свайго пляменніка. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкра́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкра́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрадваць — адкрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)