Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адклі́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. Адказаць на воклік, зварот; адазвацца, адгукнуцца; прагучаць у адрас.
Дзе вы, адклікніцеся!
А. на пісьмо.
2.перан. Выявіць свае адносіны да чаго-н., выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму-н.
А. на просьбу.
3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго-н. (пра ўспаміны, пачуцці).
Голас адклікнуўся ў сэрцы.
|| незак.адкліка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адклі́кнуццасов. (ответить на зов) отозва́ться, откли́кнуться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адклі́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Адказаць на чый‑н. зварот, кліч; адазвацца, адгукнуцца. Затрашчала галлё — пранёсся водгук. Толькі пташкі адклікнуліся!Гартны.// Падаць пра сябе вестку. Колькі ні пісалі, а ён [лётчык] не адклікнуўся.Дайліда.// Прагучаць у адказ; адазвацца адгалоскам. Горы адклікнуліся рэхам.
2. Выявіць пэўным чынам свае адносіны да чаго‑н. Горача адклікнуліся камуністы на ленінскі наказ.// Выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму‑н.
3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго‑н. (пра ўспаміны, пачуцці). Чыё можа сэрца адклікнуцца песняй, Дастойнай тваёй маладосці пачэснай?Глебка.— Ой, што ты робіш! — сказала.. [дзяўчына], і ў маім сэрцы адклікнуўся яе звонкі, нейкі гуллівы голас.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адклі́кнуццаразм.
1. (адказаць) ántworten vi; erwídern vt, sich hören lássen*;
2. (выказаць думку, адносіны) sich äußern (аб кім-н., чым-н. über A);
до́бра [дрэ́нна]
адклі́кнуцца пракаго-н. gut [schlecht] von j-m spréchen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адкліка́ццагл.адклікнуцца
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адкліка́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1.Незак.даадклікнуцца.
2.Зал.да адкліка́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odkrzyknąć
зак.адклікнуцца, адгукнуцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)