адка́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. адка́тка адка́ткі
Р. адка́ткі адка́так
Д. адка́тцы адка́ткам
В. адка́тку адка́ткі
Т. адка́ткай
адка́ткаю
адка́ткамі
М. адка́тцы адка́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адка́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. гл. адкаціць.

2. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў (спец.).

Падземная а. руды.

|| прым. адка́тачны, -ая, -ае.

А. вагон.

Адкатачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́тка ж., в разн. знач. отка́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адка́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Спец. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў. Напалову завершана механізацыя працэсаў бурэння, падземнай адкаткі руды і пароды. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак., каго-што.

Коцячы, перамясціць што-н. у іншае месца.

А. бервяно.

|| незак. адко́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адка́т, -у, Ма́це, м. і адка́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отка́тка ж.

1. (действие) адко́чванне, -ння ср.;

2. горн. адка́тка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самока́тный самака́тны;

самока́тная отка́тка угля́ горн. самака́тная адка́тка ву́галю;

самока́тный путь самака́тная даро́га;

самока́тный батальо́н воен. самака́тны батальён;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Förderung

f -, -en

1) садзе́йнічанне, падтры́мка

2) тэх. транспартава́нне; пада́ча, пад’ём

3) горн. вы́дача, адка́тка руды́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)