адкавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены; зак., што і чаго (разм.).

Адрэзаць вялікі кавалак чаго-н.; адкроіць.

А. лусту хлеба.

|| незак. адкаве́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкавялі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкавялю́ адкаве́лім
2-я ас. адкаве́ліш адкаве́ліце
3-я ас. адкаве́ліць адкаве́ляць
Прошлы час
м. адкавялі́ў адкавялі́лі
ж. адкавялі́ла
н. адкавялі́ла
Загадны лад
2-я ас. адкавялі́ адкавялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адкавялі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкавялі́ць сов., разг. (большой кусок) отре́зать, отхвати́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑веліць; зак., што і чаго.

Разм. Адрэзаць вялікі кавалак (хлеба, сала і пад.); адкроіць. Старшына ледзь прыкметна паціснуў плячыма, падміргнуў насмешліва хлопцам і, мнагазначна кашлянуўшы, адкавяліў кавалак сала. Васілевіч. [Паўлік] пабег у хату, адкавяліў лусту хлеба, пасыпаў яе соллю і вынес Андрушку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкаве́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкавяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отхвати́ть сов.

1. (отдёрнуть) уст. адхапі́ць;

2. (отрезать) разг. адхапі́ць, адрэ́заць; (отрезать большой кусок) адкавялі́ць, адкро́іць;

3. (быстро, ловко что-л. сделать) прост. адсмалі́ць;

4. (приобрести, достать) прост. адхапі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)